Спарта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Спа́рта (па-грэцку: Σπάρτη) — горад у Грэцыі ў вобласьці Ляконія на поўдні паўвостраву Пэляпанэс, у даліне ракі Эўротас. У Старажытнай Грэцыі Спарта была горадам-дзяржавай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старажытная Спарта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя Старажытнай Спарты.

Горад Спарта стаяў на рацэ Эўротас. Тэрыторыя дзяржавы каля 1000 г. да н.э. была заваяваная дарыйцамі, якія частку старых жыхароў-ахейцаў ператварылі ў пэрыекаў (палітычна бяспраўных, але па-грамадзянску вольных), частку ў ілётаў (дзяржаўных рабоў); самі дарыйцы склалі панавальнае саслоўе спартыятаў.

У IX стагоддзі да н.э. заканадаўства Лікурга зрабіла з Спарты моцную ваенную дзяржаву, у дзьвюх войнах яны заваявалі Мэсэнію і набылі гегемонію над Пэляпанэсам і нават перавагу ва ўсёй Старажытнай Грэцыі аж да пэрыяду Грэка-пэрсыдзкіх войнаў.

У суперніцтве з атэнянамі спартанцы перамаглі іх у Пэляпанэскай вайне (431404 гадах да н.э.), але страцілі сваю перавагу ў 371 годзе да н.э. у вайне з Тэбамі. Пасьля няўдачы рэформаў Агіса і Клеамэна ў III стагодзьдзі да н.э., Спарта ў паразе пры Сэлязіі ў 221 годзе да н.э. канчаткова страціла сваё значэньне і ў 146 годзе да н.э. патрапіла пад уладу Рыму.

Незалежная Грэцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ляконія.

Сучасны горад Спарта закладзены ў 1834 годзе. Адміністрацыйны цэнтр ному Ляконія. 14,5 тысяч жыхароў (1981). Гандлёвы цэнтр сельскагаспадарчага раёну даліны р. Эўротас. Дробныя прадпрыемствы харчовай, тэкстыльнай, тытунёвай і хімічнай прамысловасьці.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўнымі славутасьцямі сучаснай Спарты зьяўляюцца разьмешчаныя ў яе навакольлях руіны Старажытнай Спарты. Захаваліся фрагмэнты антычных будынкаў VII стагодзьдзя да н.э. — II стагодзьдзя н.э.: Акропаль з храмам Атэны (VI у. да н.э.), храмы (7-5 стст. да н.э.), тэатар (1-2 стст. н.э.).

Кампутарныя гульні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Rome: Total War Спарта выступае сталіцай грэцкай дзяржавы 200-ых гадоў да н.э.

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гл. таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Андреев Ю. В. Мужские союзы в дорийских городах-государствах (Спарта и Крит). СПб.: Алетейя, 2004. — ISBN 5-89329-669-9
  • Печатнова Л. Г. История Спарты. Период архаики и классики. — Гуманитарная Академия, 2002. — ISBN 5-93762-008-9
  • Секунда Н. Армия Спарты. М.: АСТ, Астрель, 2004.- ISBN 5-17-023262-4, ISBN 5-271-08554-6, ISBN 1-85532-689-0.