Спортынг Хіхон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Спортынг Хіхон
Sporting de gijon.png
Поўная назва Real Sporting de Gijón, S.A.D.
Заснаваны 1 чэрвеня 1905
Горад Хіхон, Гішпанія
Стадыён Эль Малінён
Умяшчальнасьць: 25 855
Прэзыдэнт Антоніё Вэйха
Галоўны трэнэр Абэлярда Фэрнандэс
Чэмпіянат Сэгунда
 · 2013—2014 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Спортынг Хіхон (па-гішпанску: Real Sporting de Gijón) — гішпанскі футбольны клюб з Хіхону, Астурыя. Заснаваны 1 чэрвеня 1905 году. Вядомыя пад мянушкай чырвона-белыя з-за паласатай кашулі. Хатні стадыён «Эль Малінён» ёсьць найстарэйшы прафэсійны футбольны пляц у Гішпаніі, выкарыстоўваецца з 1908. З гішпанскага назва клюбу азначае «Вялікі млын», бо стадыён разьмяшчаўся ля старога вадзянога млыну.

З 1912 году да клюбу дадаецца назва «Рэал» («каралеўскі»), пасьля таго як кароль Гішпаніі Альфонса XIII бярэ патранаж над клюбам. З 1941 па 1970 гаду назва клюбу была скарочана да Real Gijon, бо выкарыстаньне іншамоўных словаў было забаронена. У агульнай табліцы Ля Лігі займае 15 радок. Зьяўляецца адным зь дзевяці клюбаў Гішпаніі, што ніколі не апускаліся ніжэй за другі дывізіён. Гістарычны праціўнік — Рэал Аўеда, гульні паміж клюбамі маюць назоў астурыйскае дэрбі.

Да таго, як пачаў праводзіца чэмпіянат Гішпаніі, клюб 15 разоў станавіўся пераможцам Астурыі. Найвышэйшае дасягненьне ў Ля Лізе — другое месца ў сэзоне 1978—1979. Двойчы быў фіналістам Кубку Гішпаніі: у 1981 і 1982 гадох.

Склад каманды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 1 лютага 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Іван Куэльляр 1984
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Люіс Эрнандэс 1989
4 Сьцяг Гішпаніі ПА Мандзі 1989
5 Сьцяг Калюмбіі Аб Бэрнарда Эсьпіноза 1989
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Сэрхіё Альварэс 1992
7 Сьцяг Гішпаніі ПА Хавіер Каскера 1976
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Алекс Барэра 1991
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Мігель Герэра 1990
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Нача Касэс 1987
11 Сьцяг Гішпаніі ПА Альбэрта Лёра 1987
12 Сьцяг Сэрбіі Нап Стэфан Шчэпавіч (ар. «Партызан») 1990
14 Сьцяг Гішпаніі Аб Іван Эрнандэс 1980
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Гішпаніі Аб Рабэрта Канэльля (капітан) 1988
16 Сьцяг Сэрбіі Нап Дэян Лекіч (ар. «Генчлербірлігі») 1985
17 Сьцяг Гішпаніі ПА Санці Хара 1991
18 Сьцяг Гішпаніі ПА Ісма Лёпэс 1990
19 Сьцяг Гішпаніі ПА Карляс Кармона 1987
20 Сьцяг Гішпаніі ПА Арыц Лёпэс Гарай 1980
21 Сьцяг Гішпаніі Нап Уга Фрайле 1987
22 Сьцяг Гвінэі-Бісаў ПА Фармос Мэндзі 1989
23 Сьцяг Гішпаніі ПА Крыстыян Бустас (ар. «Сэльта») 1983
24 Сьцяг Гішпаніі Нап Аляхандра Сэрана 1995
25 Сьцяг Гішпаніі Бр Альбэрта Гарсія 1985

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Спортынг Хіхонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў