Споры
| Возера
Споры
|
||||||||||||||||||
|
Месцазнаходжаньне Спораў
Споры
|
||||||||||||||||||
Споры — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Разьмешчанае ў 5 км на паўднёвым захадзе ад Паставаў каля вёскі Шыркі. Належыць да групы Пастаўскіх азёр.
Знаходзіцца ў басэйне ракі Мядзелка. Плошча возера складае 0,7 км². Найбольшая глыбіня возера — 20,8 м. Даўжыня Спораў складае 1,45 км, найбольшая шырыня — 0,84 км. Даўжыня берагавой лініі — 4,89 км. Аб’ём вады ў возеры складае 3,38 м³, плошча вадазбору возера — 48 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—20 мэтраў. На поўначы і захадзе схілы парослыя лесам, а на паўднёвым усходзе і ўсходзе разараныя.
Заходняя частка возера глыбакаводная, усходняя — мелкаводная, з плоскім дном. Прыблізна ў цэнтры возера паміж глыбокай і мелкаводнай часткамі разьмяшчаецца выспа, плошча якой складае 0,015 км². У возеры ёсьць 3 вялікія затокі. Берагі пакрытыя хмызьняком, месцамі зьліваюцца з схіламі. Мелкаводзьдзе пяшчанае, а глыбакаводная зона высланая глеем.
Возера зарастае да глыбіні 4,5—5,2 мэтры.
Праз возера цячэ рака Спорыца і злучае яго з азёрамі Сьвітка і Задзеўскае. Таксама з возера Споркі ўпадае ручай.
[рэдагаваць] Крыніцы
- Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.