Срэбраны фатэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Срэбраны фатэль
The Silver Chair
Жанр: дзіцячы фэнтэзійны раман, хрысьціянская літаратура
Аўтар: Клайв Стэйплз Льюіс
Мова арыгіналу: ангельская
Публікацыя: 7 верасьня 1953
Асобнае выданьне: 7 верасьня 1953
Выдавецтва: Geoffrey Bles
Сэрыя: Хронікі Нарніі
Колькасьць старонак: 217
Ілюстратар: Паўліна Бэйнз
Носьбіт: папера (цьвёрдая вокладка)
Папярэдні твор: Заваёўнік зары, або Плаваньне на край сусьвету
Наступны твор: Конь і ягоны хлопчык
ISBN: 978-0-00-671681-5

«Срэ́браны фатэ́ль» (па-ангельску: The Silver Chair) — эпічны фэнтэзійны дзіцячы раман Клайва Стэйплза Льюіса, чацьверты паводле парадку выданьня (1953), але шосты паводле храналёгіі падзеяў у сэрыі «Хронікі Нарніі». Як і іншыя часткі, быў ілюстраваны Паўлінай Бэйнз[1][2].

Падзеі раману адбываюцца пераважна ў Нарніі празь некалькі дзесяцігодзьдзяў пасьля «Заваёўніка зары», аднак у той ж час Ангельшчыне мінуў толькі год. Кароль Касьпіян X састарэў, аднак ягоны адзіны сын і пераемнік прынц Рыліян зьнік. Леў Аслан выпраўляе на пошукавую місію двух дзяцей з Ангельшчыны: Юстаса Шкода і Джыл Поўл — якія навучаюцца ў інтэрнаце, дзе іх крыўдзяць старэйшыя вучні.

У 1990 року паводле кнігі быў зьняты тэлесэрыял BBC.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апавяданьне пачынаецца з моманту, калі Юстас Шкод, які ўпершыню зьяўляецца ў «Заваёўніку зары», і Джыл Поўл, аднаклясьнікі экспэрымэнтальнае школы, шукаюць паратунку ад ватагі школьных задзіраў, якія ўпэўненыя ў сваёй беспакаранасьці з-за некампэтэнтай дырэктаркі, якая заплюшчвае на іхнія выбрыкі вочы. Юстас прызнаецца Джыл, што яму аднойчы даводзілася «перамяшчацца з гэтага сьвету» ў іншую краіну пад назовам Нарнія, і што пасьля гэтага ўсе ягоныя сваякі і знаёмыя заўважылі перамену ў ягоных паводзінах. Джыл сьпярша зь недаверам адносіцца да ягонай гісторыі, аднак пасьля ягонага абяцаньня паспрабаваць узяць яе з сабой, каб ізноў апынуцца ў таямнічай краіне, яна пагаджаецца. Тым часам хуліганы ўжо наганяюць іх, і Юстас заклікае на дапамогу Аслана; неспадзявана яны прадзіраюцца скрозь праход на высокі ўцёс у краіне Аслана.

Джыл выстаўляецца на скраі ўцёсу, і Юстас, спабуючы яе ўратаваць, падае з краю. Зьяўляецца Аслан, які пераносіць хлопчыка ў Нарнію, а Джыл дае заданьне дапамагчы Юстасу ў пошуку прынца Рыліяна (сына караля Касьпіяна X), зьніклага колькі гадоў таму; ад льва Джыл таксама атрымлівае чатыры Знакі, якія дапамогуць у выкананьні іхняе задачы. Пасьля гэтага Аслан перакідае Джыл у Нарнію на некалькі імгненьняў пазьней за Юстаса, які толькі пасьпявае прасачыць за тым, як адплывае на караблі кароль Нарніі. Джыл выкарыстоўвае першы Знак, пытаючы Юстаса, ці не сустракаў ён тут «старога сябра», які б дапамог ім у прыгодзе. Становіцца зразумела, што тым каралём, які зьнік на іхніх вачох, быў Юстасаў стары сябар Касьпіян X, які выправіўся на пошукі сына.

Паўглухі гном Трампкін, цяпер лорд-рэгент, прадастаўляе Джыл і Юстасу пакоі ў Кэр-Паравалі, але яны на параду філіна Сьветлапёра ня кажуць пра мэту падарожжа. На скліканым паседжаньні савінага парлямэнту птушкі распавядаюць шкалярам, што прынц Рыліян зьнік, шукаючы зялёную зьмяю, якая забіла ягоную маці.

Джыл і Юстас ляцяць да балотаў на паўночным краі Нарніі, дзе іхнім таварышаў становіцца надзіва пэсымістычны, але ж адданы квакль Хмур, які служыць праводцам, здабыўцам ежы і цьвярозым голасам розуму. Яны накіроўваюцца ў землі гігантам на поўнач ад Нарніі. Перад імі паўстае глыбокая змрочная цясьніна, якія можна перасекчы толькі па вялізарным старажытным мосьце, такім вялізным, што чалавек ня можа такога ўявіць. Вандроўнікі вырашаюць перапраўляцца і на шляху сустракаць Лэдзі ў зялёным покрыве і маўклівага Рыцара ў чорных латах. Лэдзі раіць ім ісьці да Харфангу, замку «шляхетных гігантаў», дзе яны знойдуць адпачынак і ежу. Джыл і Юстас, захопленыя гэтай пэрспэктывай, забываюцца пра перасьцярогі Знакаў, і накіроўваюцца ў замак, хоць Хмур і супраць гэтай ідэі. Некалькі дзён яны дабіраюцца да замку, і калі ён зьяўляецца на гарызонце, нечакана пачынаецца завея. Джыл падае ў загадкавую цясьніну, якая па форме нагадвае літару «E». Пасьля сьнег сьцішваецца, і перад імі зноў паўстаюць вагні Харфангу.

Трапіўшы ў замак, падарожнікі сустракаюць гігантаў, што радыя бачыць іх толькі ў выглядзе ежы на сваю «восеньскую бяседу». Пераночыўшы, усе трое праз вакно замку заўважаюць руіны гіганцкага места ў даліне, якую яны міналі, аднак не зьвярнулі ўвагу праз завею. Высьвятляецца таксама, што літара «E» была часткаю фразы «Under Me» (па-беларуску: Пада мной), што зьяўляецца трэцім Знакам Аслана. Пазьней сябры знаходзяць кулінарную кнігу, дзе апісана мноства рэцэптаў з жывых істотаў, у тым ліку зь людзей і квакляў: высьвятляецца, што гіганты намерваюцца зьесьці іх. Скраб, Поўл і Хват уцякаюць і хаваюцца ад перасьледу ў пячоры пад разбураным местам, адкуль звальваюцца ў Падземную краіну. Такім чынам неспадзявана яны выконваюць паказаньне Знаку «Пада мной».

Войска падземнікаў вязе іх на караблі па Бяссонечным моры ў места, дзе кіруе Лэдзі ў зялёным покрыве. Іх цёпла вітае маладзён, ейны пратэже, які здаецца крыху не ў сабе. Ён тлумачыць, што пакутуе на начныя псыхозы, з-за чаго на загад Лэдзі яго на ноч прывязваць да срэбнага фатэлю, інакш ён ператворыцца ў сьмяротнага зялёнага зьмея і заб’е ўсіх, каго ўбачыць. Тройка сяброў вырашае правесьці зь ім ноч, бо адчувае, што ў гэтым крыецца разгадка іхняга падарожжа.

«Трызьненьні» прывязанага ў фатэлі маладзёна — шалёнства ў спробе вызваліцца з зачараванага палону. Пасьля сэрыі злавесных пагрозаў ён урэшце пачынае заклінаць кампаньёнаў вызваліць яго у імя Аслана. Пазнаўшы чацьверты Знак, яны гэта выконваюць. Маладзён, насуперак чаканьням, не ператвараецца ў зьмяю і не забівае іх, а зьнішчае срэбраны фатэль. Цяпер ягонае закляцьце зьнятае, і ён паведамляе, што ягонае імя прынц Рыліян, якога Лэдзі ў зялёным покрыве захапіла як пачатак пляну па заваёве Надзямельля.

Вяртаецца Залёная лэдзі і спрабуе іх зачараваць, каб яны забыліся, кім ёсьць. Басаногі Хмур топча магічны агонь і разбурае заклінаньне. Разьятраная лэдзі ператвараецца ў зялёную зьмяю, у якой прынц Рыліян пазнае забойцу маці, якую шукаў ўсе гэтыя гады. З дапамогай Юстаса і Хмура Рыліян забівае зьмяю і выводзіць кампанію з Падземнае краіны. Рыліян вяртаецца ў Кэр Параваль, дзе перад сьмерцю яго пасьпявае прывітаць Касьпіян.

Аслан дзякуе Юстасу і Джыл за выкананьне місіі, пасьля вяртае іх у сваю краіну, дзе Джыл упершыню яго ўбачыла. Тут Аслан уваскрашае караля Касьпіяна і пасылае яго на кароткі час на Зямлю, каб дапамагчы дзецям у цяжкай сытуацыі. У партале паміж двума сьветамі Аслан рыкае, ад чаго абрынаецца частка муру вакол іхняе школы. Касьпіян, Юстас і Джыл перасякаюць сьцяну і даюць адпор задзірам-шкалярам. Пабітыя злыдні ўцякаюць у жаху, бо ўбачылі яшчэ й Аслана. Скарыстаўшыся тлумам, Юстас і Джыл вяртаюцца ў школу, а леў з Касьпіянам вяртаюцца ў сваю краіну. Дырэктарка школы выклікае паліцыю і распавядае неверагоддную гісторыю пра ўзброеную шпану і велізарнага льва; расьсьледаваньне выкрывае ягоную некампэтэнтнасьць у кіраваньні. Са школы выганяюць задзіраў, дырэктарку пераводзяць на пасаду школьнай інспэктаркі, інтэрнат становіцца ўрэшце спакойнай установай.

Адаптацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Bibliography: The Silver Chair». ISFDB
  2. ^ "The silver chair" (first edition). Library of Congress Catalog Record.
    "The silver chair" (first U.S. edition). LCC record.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хронікі Нарніі Клайва Стэйплза Льюіса
Пляменьнік чарадзея
(1955)
Леў, Вядзьмарка і Адзежная шафа
(1950)
Конь і ягоны хлопчык
(1954)
Прынц Касьпіян
(1951)
Заваёўнік зары, або Плаваньне на край сусьвету (1952) Срэбраны фатэль
(1953)
Апошняя бітва
(1956)
Пэрсанажы Аслан · Пітэр · Сьюзэн · Эдмунд · Люсі · Юстас · Джыл · Дыгары · Польлі · Касьпіян · Рыліян · Шаста · Белая Вядзьмарка · Міраз · Хмур
Сьвет Нарнія · Насельнікі Нарніі · Дзяржава Нарнія · Арляндыя · Тархістан · Самотныя Астравы · Тэльмар · Кэр-Параваль · Бяруна · Анвард · Чарн · Лес-між-сьветамі · Паграхан · Раўніна Ліхтарнага слупа
Прадметы Пярсьцёнкі · Адзежная шафа · Ліхтарны слуп · Рог Сьюзэн
Фільмы Walden Media Леў, Вядзьмарка і Адзежная шафа (2005) · Прынц Касьпіян (2008) · Заваёўнік Зары (2010)
Сэрыял Бі-бі-сі Леў, Вядзьмарка і Адзежная шафа (1988) · Прынц Касьпіян і Плаваньне на «Заваёўніку Зары» (1989) · Срэбраны фатэль (1990)
Іншыя экранізацыі Леў, Вядзьмарка і Адзежная шафа (1967) · м/ф «Леў, Вядзьмарка і Адзежная шафа»
Кампутарныя гульні The Chronicles of Narnia: The Lion, the Witch and the Wardrobe · The Chronicles of Narnia: Prince Caspian · The Chronicles of Narnia: The Voyage of the Dawn Treader