Стаматыт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Стаматыт (стар.-грэц. Στόμαрот) — запаленьне сьлізьніцы паражніны рота. Хваробу выклікае прыкусваньне, раненьне паражніны рота, зубны камень, апёк рота, мікроб і вірус. Складае звыш 70% хваробаў сьлізьніцы паражніны рота ў дзяцей.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадухіленьню хваробы спрыяе багатая на вітаміны групы B, цынк, фалійную кісьлю, жалеза і сэлен ежа, залечваньне хворых зубоў, піцьцё толькі з асабістай пляшкі і шклянкі, уніканьне прыкладаньня пальцаў да рота, ужыцьцё толькі мытай садавіны і гародніны, мыцьцё рук перад ежай[1].

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Запаленьню спрыяе забруджаньне паражніны рота, хвароба зубоў, зубныя адкладаньні, дысбактэрыёз, вірусная інфэкцыя (герпэс), грыбок і алергія[2].

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыкметамі хваробы ёсьць пачырваненьне і набраканьне сьлізьніцы паражніны рота, высыпка, боль і непрыемны пах з рота[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Стаматытсховішча мультымэдыйных матэрыялаў