Станіслаў Аўгуст Панятоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Станіслаў II Аўгуст Панятоўскі
польск.: Stanisław II August Poniatowski
Stanisław II August Poniatowski in coronation clothes.PNG
Кароль Польшы
Каранацыя 25 лістапада 1764
Папярэднік Аўгуст Саксонскі
Наступнік няма (падзел Рэч Паспалітай)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 студзеня 1732, Воўчын, суч. Беларусь
Памёр 12 лютага 1798 (66 гадоў), Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя
Пахаваны Сабор Сьвятога Яна, Варшава
Нашчадкі ад Альжбеты Шыдлоўскай:
Станіслаў Грабоўскі
Ізабэля Грабоўская
Аляксандра Грабоўская
Дынастыя Панятоўскія
Бацька Станіслаў Панятоўскі
Маці Канстанцыя Чартарыйска

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (17 студзеня 1732 — 12 лютага 1798) — дзяржаўны і палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай, апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі (17641795).

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся ў Воўчыне. Сын Станіслава Панятоўскага, кракаўскага кашталяна, і Канстанцыі Чартарыскай.

У 17551764 стольнік вялікі літоўскі, пасол у Пецярбургу (17561758). У 1764 годзе абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім пры падтрымцы Расеі. Але вакол новага караля згуртаваліся магнаты і шляхта, якія жадалі адраджэньня Рэчы Паспалітай.

Кавалер ордэнаў Белага Арла і Сьв. Станіслава.

Памёр у 1798 годзе ў Пецярбурзе, дзе і быў пахаваны. У 1938 годзе быў перанесены ў пахавальню воўчынскага касьцёла сьвятога Станіслава. У 1994 годзе быў перанесены ў варшаўскі катэдральны касьцёл.

[рэдагаваць] Дзейнасьць на чале дзяржавы

Пры Панятоўскім паступова праводзіліся эканамічныя рэформы: адчыняліся мануфактуры, будаваліся каналы, ладзіліся кірмашы, падтрымоўваўся гандаль. Каб соймы не зрываліся праз права libеrum veto, яны праводзіліся як канфэдэрацыйныя. Гэта не задавальняла Расею і Прусію, у 1767 годзе пры іх падтрымцы пратэстанцкая і праваслаўная шляхта (дысыдэнты) ўтварылі Торунскую і Слуцкую канфэдэрацыі, якія запатрабавалі ўраўнаваньня сваіх правоў з каталікамі. Пад ціскам Расеі вальны сойм у 1768 годзе прыняў рашэньне аб ураўнаваньні правоў дысыдэнтаў. У адказ каталіцкая шляхта стварыла Барскую канфэдэрацыю і пачала рокаш. Паўстаньне канфэдэратаў было падаўлена ў 1771 годзе расейскімі войскамі, а ў 1772 годзе Расея, Прусія і Аўстрыя падпісалі дамову аб першым падзеле Рэчы Паспалітай.

Рэформы працягваліся — Чатырохгадовы Сойм 1788—1791 гадоў прыняў Канстытуцыю. Канстытуцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на ВКЛ і Каралеўства Польскае, аб’ядноўваючы іх ва ўнітарную дзяржаву, улада караля рабілася спадчыннай. Пры захаваньні шляхецкіх правоў паляпшалася становішча прыгонных сялян, гарады атрымоўвалі прадстаўніцтва ў сойме, адмянялася права liberum vetо, магнацкія войскі ўваходзілі ў склад дзяржаўнага войска. Была створана Адукацыйная камісія.

Прыняцьце Канстытуцыі было кепска сустрэтае ў суседніх дзяржавах. Расейская імпэратарка Кацярына ІІ лічыла яе небясьпечнай, пры падтрымцы Расеі ў 1792 годзе была створана Таргавіцкая канфэдэрацыя, якая пры падтрымцы расейскіх войскаў выступіла супраць Канстытуцыі. У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расеі ўвайшла тэрыторыя Цэнтральнай Беларусі. У 1793 годзе апошні сойм Рэчы Паспалітай ў Гародні скасаваў Канстытуцыю й вярнуў кардынальнае права, ў тым ліку фэдэратыўны лад дзяржавы і выбарнасьць караля.

24 сакавіка 1794 году ў Польшчы пачалося патрыятычнае паўстаньне, якое ўзначаліў генэрал Тадэвуш Касьцюшка. У красавіку паўстаньне пачалося і ў ВКЛ, дзе яго ўзначальваў Якуб Ясінскі. У ВКЛ былі ўведзеныя расейскія войскі. Аб’ектыўная немагчымасьць адначасовага змаганьня з Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй спрычыніліся да паражэньня паўстаньня. У кастрычніку 1795 году адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай, якая з гэтага часу спыніла існаваньне. Станіслаў Аўгуст выракся пасады, жыў у Пецярбургу.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Станіслаў Аўгуст Панятоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах