Станіслаў Барэя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Барэя
Дата нараджэньня 5 сьнежня 1929(1929-12-05)[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 чэрвеня 1987(1987-06-14)[1][2][3] (57 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэр, сцэнарыст, актор
Узнагароды
Камандорскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
IMDb ID nm0054402

Станісла́ў Сільвестр Барэ́я (па-польску: Stanisław Sylwester Bareja; нар. 5 сьнежня 1929 ў Варшаве, пам. 14 чэрвеня 1987 ў Эсэне) — польскі кінарэжысэр, кінасцэнарыст і актор.

12 лістапада 2008 году журнал Film абвясьціў яго найлепшым камэдыйным рэжысэрам стагодзьдзя.[4]

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1989 году скончыў І Агульнаадукацыйны ліцэй ім. Стэфана Жаромскага ў Еленай-Гуры. У кастрычніку таго ж году пачаўся навучацца ў кінашколе ў Лодзі на рэжысэрскім факультэце. Скончыў навучаньне 1954 году, аднак не здаў экзамэны. 1959 року прадставіў як дыплёмную работу кароткамэтражны фільм «Gorejące czapki», аднак яго не было залічаны. Дыплём магістра мастацтва атрымаў аж 24 красавіка 1974 году, калі прадставіў як дыплёмную работу свой фільм «Mąż swojej żony» і здаў на «добра» выпускны экзамэн.

Ад 1960 году здымаў фільмы, перш камэдыі. Таксама быў аўтарам многіх тэлевізійных сэрыялаў.

Быў жанаты з Ганнаю Каткоўскаю-Барэя, мастацкім крытыкам.

Браў удзел у антыкамуністычнай апазыцыі. Гараж яго будынку быў фоталябараторыяй для падпольнага выдавецтва. Перавёз на даху свайго аўто празь мяжу велізарную друкарскую машыну. Таксама дапамагаў апазыцыянэру Зьбігневу Буяку, які хаваўся ад улады[5].

Памёр ад інфаркту. Пахаваны на Чарнякаўскіх могілках.

6 кастрычніка 2011 году атрымаў зорку на Алеі зорак у Лодзі[6].

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зорка Станіслава Барэі на Алеі зорак ў Лодзі.
Надмагільная табліца Станіслава Барэі на Чарнякаўскіх могілках ў Варшаве

Рэжысэр[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Zmiennicy, 1986
  • Alternatywy 4 1983
  • Miś, 1980
  • Co mi zrobisz, jak mnie złapiesz?, 1978
  • Brunet wieczorową porą, 1976
  • Niespotykanie spokojny człowiek, 1975
  • Nie ma róży bez ognia, 1974
  • Poszukiwany poszukiwana, 1972
  • Przygoda z piosenką, 1968
  • Małżeństwo z rozsądku, 1966
  • Kapitan Sowa na tropie 1965
  • Żona dla Australijczyka, 1963
  • Dotknięcie nocy, 1961
  • Mąż swojej żony, 1960

Сцэнарыст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Zmiennicy 1986
  • Alternatywy 4 (1983)
  • Miś, 1980
  • Co mi zrobisz, jak mnie złapiesz?, 1978
  • Brunet wieczorową porą, 1976
  • Nie ma róży bez ognia, 1974
  • Poszukiwany poszukiwana, 1972
  • Przygoda z piosenką, 1968
  • Barbara i Jan (1964), зь Ежы Зернякам
  • Mąż swojej żony, 1960, зь Ежы Юрандатам

Нататкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]