Станіслаў Высьпянскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Станіслаў Высьпянскі
Stanislaw Wyspianski.jpg
Імя пры нараджэньні: Stanisław Wyspiański
Нарадзіўся: 15 студзеня 1869
Сьцяг Польшчы Кракаў
Памёр: 28 лістапада 1907
Сьцяг Польшчы Кракаў
Грамадзянства: Аўстра-Вугоршчына Аўстра-Вугоршчына
Заняткі: паэт, драматург, жывапісец
Плынь: мадэрн
Аўтапартрэт (1902)

Стані́слаў Высьпя́нскі (па-польску: Stanisław Wyspiański; 15 студзеня 1869, Кракаў — 28 лістапада 1907, там сама) — польскі паэт, драматург, жывапісец, дызайнэр мэблі і інтэр’ераў.

Патрыятычна настроены пісьменьнік стварыў сэрыю сымбалічных нацыянальных драм, прасякнутых мастацкай філязофіяй руху «Маладая Польшча». Высьпянскі зьяўляўся адным з найбольш выбітных і рознабаковых мастакоў Эўропы свайго часу. У творчасьці ён удала спалучаў ідэі мадэрну з фальклёрнымі і гістарычнымі матывамі. Неафіцыйна яго называлі «чацьвёртым польскім прарокам» (разам з польскай «тройцай» паэтаў-прарокаў (Міцкевічам, Славацкім, Красінскім).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Станіслаў Высьпянскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў