Станіслаў Зволенскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Зволенскі
Stanislav Zvolenský
старшыня Канфэрэнцыі біскупаў Славаччыны
28 кастрычніка 2009
ПапярэднікФранцішак Тондра

1-ы Арцыбіскуп-мітрапаліт браціслаўскі
8 сакавіка 2008
Абраньне14 лютага 2008
ЦаркваКаталіцкая

Біскуп новасінскі, дапаможны біскуп браціслаўска-трнаўскі
2 красавіка 200414 лютага 2008
ЦаркваКаталіцкая

Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
Нарадзіўся19 лістапада 1958 (65 гадоў)
Сьцяг Славаччыны Трнава
Прыняцьце сьвятога сану13 чэрвеня 1982 (41 год таму)


Узнагароды
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

I.C.D. Станісла́ў Зво́ленскі (па-славацку: Stanislav Zvolenský; * 19 лістапада 1958, Трнава, ЧССР) — славацкі біскуп Рыма-каталіцкае царквы, арцыбіскуп Браціслаўскі і мітрапаліт заходнеславацкай(sk) царкоўнай правінцыі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Станіслаў Зволенскі нарадзіўся ў Трнаве. Скончыўшы навучаньне багаслоўю на рыма-каталіцкім багаслоўскім факультэце Кірылы і Мятода ўнівэрсытэту Коменскага (Браціслава), 13 чэрвеня 1982 біскупам Юльюсам Габрышам быў высьвячаны на сьвятарства[1].

Як каплян дапамагаў у Галанце і Глогаўцы. У 19901992 быў парахам парафіі Браціслава-Вайнары.

У 1992 року паступіў на пасьлядыплёмнае навучаньне тэалёгіі ў Інсбруку. Пазьней навучаўся ў Грыгарыянскім унівэрсытэце ў Рыме, дзе ў 1998 року атрымаў дактарат царкоўнага права. Па вяртаньні ў Славаччыну быў дыяцэзыяльным судзьдзёй і выкладчыкам рыма-каталіцкім багаслоўскім факультэце Кірылы і Мятода ўнівэрсытэту Коменскага, у 2001 стаў прадэканам факультэту і судовым вікарыем Браціслаўска-Трнаўскай архідыяцэзіі.

2 красавіка 2004 папа Ян Павал II прызначыў яго дапаможным біскупам Браціславы—Трнавы і тытулярным біскупам Новай Сінны[2]. 2 траўня таго ж року Зволенскі атрымаў ад арцыбіскупа Яна Сокала біскупскую кансэкрацыю. Абраў сабе біскупскім лёзунгам Fiat voluntas Tua (бел. Будзь воля Твая)[3].

14 лютага 2008 папа Бэнэдыкт XVI найменаваў Станіслава Зволенскага першым арцыбіскупам Браціславы (паколькі архідыяцэзія была падзеленая на Браціслаўскую і Трнаўскую), а таксама мітрапалітам заходнеславацкай царкоўнай правінцыі з суфраганнымі дыяцэзіямі: банскабыстрыцкай, нітранскай, трнаўскай і жылінскай[4]. Зволенскі прыняў абавязкі арцыбіскупа 8 сакавіка. На сьвята сьвв. Пятра і Паўла (29 чэрвеня 2008) папа Бэнэдыкт XVI у Ватыкане надаў Станіславу Зволенскаму арцыбіскупскі паліюм[5].

З 28 кастрычніка 2009 Зволенскі таксама зьяўляецца старшынём Канфэрэнцыі славацкіх біскупаў[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ David M. Cheney. (8 верасьня 2012) Archbishop Stanislav Zvolenský (анг.) Catholic-Hierarchy Праверана 9 ліпеня 2013 г.
  2. ^ Noví biskupi pre Bratislavsko – trnavskú arcidiecézu (славацк.). Tlačová kancelária Konferencie biskupov Slovenska (2 красавіка 2004). Праверана 9 ліпеня 2013 г.
  3. ^ Bratislavsko – trnavská arcidiecéza má dvoch nových pomocných biskupov (славацк.). Tlačová kancelária Konferencie biskupov Slovenska (2 траўня 2004). Праверана 9 ліпеня 2013 г.
  4. ^ Mons. Stanislav Zvolenský sa stal bratislavským arcibiskupom (славацк.). Tlačová kancelária Konferencie biskupov Slovenska (14 лютага 2008). Праверана 9 ліпеня 2013 г.
  5. ^ Metropoliti Arcibiskupi Stanislav Zvolenský a Ján Babjak dostali pálium (славацк.). Tlačová kancelária Konferencie biskupov Slovenska (30 чэрвеня 2008). Праверана 9 ліпеня 2013 г.
  6. ^ Novým predsedom KBS Mons. Stanislav Zvolenský (славацк.). Tlačová kancelária Konferencie biskupov Slovenska (28 кастрычніка 2009). Праверана 9 ліпеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Ян Сокал

2008 — цяпер
Наступнік
'