Станіслаў Камарніцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Камарніцкі
Stanisław Komornicki
26 ліпеня 1924(1924-07-26)[1]10 красавіка 2010(2010-04-10)[1] (85 гадоў)
Месца нараджэньня Сьцяг Польшчы Варшава
Месца сьмерці Сьцяг Расеі пад Смаленскам
Прыналежнасьць Сьцяг Польшчы Польшча
Гады службы 1940-?
Званьне адстаўны генэрал брыгады
Бітвы/войны Варшаўскае паўстаньне
Узнагароды
Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары
Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Ордэн Крыж Грунвальду 3 клясы
Ордэн Крыж Грунвальду 3 клясы

Станіслаў Камарніцкі (па-польску: Stanisław Komornicki; нар. 26 ліпеня 1924 году ў Варшаве — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі адстаўны генэрал брыгады.

Удзельнічаў у Варшаўскім паўстаньні [2]. Ад канца 1944 году служыў у 1-й Арміі Польскага Народнага войска. Пасьля вайны рэпрэсаваны [2]. У 1993 годзе прызначаны канцлерам капітулы ордэну Віртуці Мілітары. Аўтар шматлікіх гістарычных і вайсковых публікацыяў.

Ажаніўся зь Евай зь Мінкоўскіх Чартарыскай. Быў айчымам акторкі Ганны Чартарыскай[3].

Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам. 15 красавіка 2010 году пасьмертна яму прысвоенае званьне генэрала дывізіі [4].

Пахаваны ў Варшаве.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Deutsche Nationalbibliothek Record #107528746 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ а б Zginęli // rp.pl 11.04.2010  (пол.)
  3. ^ Narzeczona Adamczyka straciła ojczyma w katastrofie // Fakt.pl, 21.10.2010  (пол.)
  4. ^ Bronisław Komorowski pośmiertnie awansował tragicznie zmarłych pod Smoleńskiem(недаступная спасылка) // prezydent.pl  (пол.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Станіслаў Камарніцкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў