Станіслаў Кезгайла (сын Яна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Кезгайла

Герб «Задора»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1450
Памёр 1527
Пахаваны
Род Кезгайлы
Бацькі Ян Кезгайла
Дзеці Ян, Мікалай, Станіслаў, Барбара
Дзейнасьць дыплямат

Станіслаў Кезгайла (мянушка Рэкуць; каля 1450 — 1527[1]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста генэральны жамойцкі1486) адначасна кашталян троцкі (14991522), гетман найвышэйшы (15011503) і кашталян віленскі1522).

Пры падзеле бацькоўскіх маёнткаў атрымаў частку Дзевялтова, Крожаў і іншых на Жамойці, Мсьцібогаў, Ракаў, частку Бакштаў, паводле тэстамэнту цёткі Мілохны — частку Налібакаў і Дзераўную ў Менскім павеце. Ад вялікага князя Аляксандра атрымаў Зэльву ў Ваўкавыскім павеце, сёлы ў Любашанскім старостве, праз шлюб — Палачаны, Лужаны і Занарач у Ашмянскім павеце[2].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Яна, кашталяна віленскага. Меў брата Мікалая.

Ажаніўся зь Ядвігай, дачкой Алехны Судзімонтавіча. У шлюбе меў сыноў Мікалая, Яна і Станіслава, а таксама дачку Барбару, якая выйшла за Яна Забярэзінскага.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Насевіч В. Кезгайлы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 80.
  2. ^ Насевіч В. Кезгайлы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 81.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]