Станіслаў Кішка
| Станіслаў Кішка | |
Станіслаў Кішка |
|
Герб «Дуброва» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Род: | Кішкі |
Станіслаў Кішка (? — 1513 або 1514) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Намесьнік смаленскі (1500—1503), гетман найвышэйшы (1503—1507), маршалак земскі (з 1512).
Валодаў Нясьвіжам, Алыкай, Лахвай, Іўем[1].
Біяграфія [рэдагаваць]
З магнацкага роду Кішкаў гербу «Дуброва», сын Пятрашкі Страмілы. Атрымаў мянушку «Кішка», ад якой пайшло прозьвішча роду.
Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку намесьніка лідзкага (з 1493). Удзельнічаў у пасольстве ў Маскву датычна шлюбу дачкі маскоўкага гаспадара Івана III Алены зь вялікім князем Аляксандрам.
У 1496 браў удзел у выправе караля Яна Ольбрахта на малдаўскага гаспадара, дзе з уласным аддзелам разьбіў татараў пад Брацлавам. У 1499 атрымаў пасаду намесьніка смаленскага, распачаў умацаваньне гораду. У чэрвені 1502 кіраваў абаронай Смаленску ад маскоўскіх войскаў. У 1503 разьбіў татараў у бітве каля Прыпяці. У 1506 браў удзел у бітве пад Клецкам.
У 1508 і 1511 удзельнічаў у камісіі з разьмежаваньня Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў Мазовіі. У 1512 атрымаў урад намесьніка земскага.
Другі шлюб узяў з дачкой ваяводы троцкага П. Мантыгердавіча Соф’яй, ад якой меў сына Пятра і дачку Ганну (жонка Я. Радзівіла, кашталяна троцкага, пазьней С. Кезгайлы, старосты жамойцкага)[2].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Станіслаў Думін. Кішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 189.
- ^ Станіслаў Думін. Кішкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 102.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
|
|||||||