Станіслаў Мікуцкі
| Станіслаў Мікуцкі | |
| Нарадзіўся | 7 лістапада 1814 Ленкія, Беластоцкая вобласьць, Расейская імпэрыя |
|---|---|
| Памёр | 6 верасьня 1890 |
| Навуковая сфэра | філялёгія |
Станісла́ў Па́ўлавіч Міку́цкі (7 лістапада [ст. ст. 26 кастрычніка] 1814, в. Ленкія, Беластоцкая вобласьць, Расейская імпэрыя — 6 верасьня [ст. ст. 25 жніўня] 1890) — расейскі філёляг-славіст. Доктар філялягічных навук (1878).
Біяграфія [рэдагаваць]
Скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту (1851). З 1863 году працаваў у Варшаўскай бібліятэцы. У 1873—1888 дацэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту.
У 1853—1856 па даручэньні Пецярбурскай АН дасьледаваў беларускія і літоўскія гаворкі, зьбіраў беларускі фальклёр. Вынікам экспэдыцыяў Мікуцкага сталі 9 навуковых справаздачаў, апублікаваных Аддзяленьнем расейскай мовы і славеснасьці АН у 1853—1856, «Спроба літоўска-расейскага слоўніка» (1854) і інш.
Дасьледаваў сувязь славянскіх моваў з балтыйскімі, з мовамі германскай, кельцкай, індаэўрапейскай групаў. З сабраных матэрыялаў у 1855 склаў слоўнік на 2010 словаў.
Аўтар працаў «Абласныя словы беларускіх старцаў» і «Беларускія песьні і загадкі, запісаныя ў Віцебскай губэрні ў маёнтку Зябкі Дрысенскага павету» (1853).
Літаратура [рэдагаваць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |