Станіслаў Нарутовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Станіслаў Нарутовіч
Stanislovas Narutavičius
Станіслаў Нарутовіч
Станіслаў Нарутовіч
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 2 верасьня 1862
Сьцяг Расейскай імпэрыі (1858—1883) Брэвікі каля Цяльшоў, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: 31 сьнежня 1932
Сьцяг Летувы Коўна, Летува
Бацька: Ян Нарутовіч

Станіслаў Нарутoвіч (па-польску: Stanisław Narutowicz, па-летувіску: Stanislovas Narutavičius; 2 верасьня 1862, маёнтак Брэвікі каля Цяльшоў31 сьнежня 1932, Коўна) — юрыст і польска-летувіскі палітычны дзяяч; старэйшы брат першага польскага прэзыдэнта Габрыэля Нарутовіча.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька Ян Нарутовіч — удзельнік паўстаньня 1863 году. Вучыўся ў гімназіі ў Лібаве і на аддзяленьні права ў Санкт-Пецярбурскім унівэрсытэце. Удзельнічаў у таемнай студэнцкай арганізацыі «Gmina». У 1890 выдаваў штотыднёвік «Tygodnik Powszechny». Быў жанаты на Яане Білевіч (18681948), стрыечнай сястры Юзэфа Пілсудскага.

31 сьнежня 1932 застрэліўся ў Коўне.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1905 прымаў удзел у Вялікім Віленскім сойме. Быў кандыдатам у Дзяржаўную думу. У верасьні 1917 быў чальцом арганізацыйнага камітэту Віленскай канфэрэнцыі. На канфэрэнцыі быў абраны ў Летувіскую Тарыбу. Разам зь іншымі чальцамі Тарыбы падпісаў 16 лютага 1918 «Акт незалежнасьці Летувы». Пазьней выйшаў з складу Тарыбы, пратэстуючы супраць яе пранямецкай арыентацыі.

Жыў у сваім маёнтку. У 19191931 абіраўся ў раду Цяльшоў. Выступаў за мірнае вырашэньне польска-летувіскага канфлікту.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]