Станіслаў Нямцэвіч
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Станіслаў Урсын-Нямцэвіч (па-польску: Stanisław Ursyn Niemcewicz) (1753-1817) герб Равіч – пасол другой кадэнцыі Чатырохгадовага Сойма, гарадзенскі губэрнатар.
[рэдагаваць] Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў Кленіках (пад Берасьцем). Бацькі – Францішак і Ганна з Карытынскіх. Брат Юльяна Юстына Нямцэвіча.
1768-1773 – вучыўся ў Рыцарскай школе ў Варшаве.
1773 – падчас першага падзелу Рэчы Паспалітай прымаў удзел у камісіі па вызначэньні новай мяжы паміж ВКЛ і Расеяй.
1776 – выпаўняе функцыі рэгента спраў літоўскіх пры Вайсковым дэпартамэнце Пастаяннай Рады.
1781-1782 - быў дэпутатам на Літоўскім Трыбунале ад берасьцескага ваяводзтва.
1782 – быў паслом ад берасьцескага ваяводзтва на Сойме ў Варшаве.
На Сойме 1786 г. Нямцэвіч выбранны ў склад Пастаяннай Рады і ў 1786- 1788 гг. працаваў у Дэпартамэнце паліцыі.
У 1790 абраны на другую кадэнцыю Чатырохгадовага Сойма ад берасьцейскага павета.
У 1791 г. выконваў функцыю соймавага судзьдзі. Канстытуцыю 3 мая 1791 г. прыняў не адразу.
Разам з паслом Ваўжэцкім падрыхтаваў праэкт рэформы заканадаўства вольных гарадоў Рэчы Паспалітай, які быў прыняты 27.06.1791 г. як “Ostrzeżenie wzgliędem egzekucji prawa o miastach... wolnych...”.
У 1791-1792 – уваходзіў у склад камісіі па справах Курляндыі.
Браў чынны ўдзел у вайне з Расеяй ў 1792 г., як кіраўнік 32 харугвы, ІІ брыгады Нарадовай Пяцігорскай кавалерыі. Браў непасрэдны ўдзел у бітве пад Мірам (11.06.1792 г.).
Паўстаньне 1794 г. сустрэў у Варшаве. У траўні – ліпені займаўся агітацыяй і арганізацыяй ваяводкай міліцыі ў берасьцейскім ваяводзтве.
У 1795 г. уваходзіў у склад камісіі па “ліквідацыі захопаў і крыўд” учыненых войскамі Суворава. 1801-1807 – маршалак гарадзенскай губэрні.
У 1806 прадставіў Адаму Чартарыскаму праект “Myśli względem ziem litewskich i ruskich”, у адпаведнасьці зь якім прапаноўваў распачаць агітацыю сярод жыхароў былой Рэчы Паспалітай выступіць збройна супраць французаў, за што польскія й літоўскія (беларускія) землі атрымлівалі б аўтаномію ў складзе Расеі, зь вяртаньнем Канстытуцыі 3 траўня. Аднак Аляксандар І не падтрымаў гэты праэкт.
У 1809-1810 – выехаў углыб Расеі.
У 1816 стаў цывільным гарадзенскім губэрнатарам.
Да канца жыцьця верыў у аб’яднаньне Польшчы і Літвы ў адну дзяржаву.
Быў ганаровым чальцом масонскай ложы “Веньзель адзінства”.
Памёр 22.11.1817
[рэдагаваць] Літаратура
- Szczygielski Wacław. Niemcewicz Stanisław. Polski słownik biograficzny. Tom 22, Wrocław-Kraków, 1977.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Генэалёгія(польск.)

