Станіслаў Панятоўскі (сын Францішка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Станіслаў Панятоўскі
Stanisłaŭ Paniatoŭski. Станіслаў Панятоўскі (XVIII, II).jpg
С. Панятоўскі. М. Бачыярэлі, сяр. XVIII ст.
Herb Poniatowskich.PNG
Герб «Цяля»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 16 верасьня 1676
Памёр: 29 жніўня 1762
Род: Панятоўскія
Бацькі: Францішак Панятоўскі
Алена зь Невяроўскіх
Жонка: Тэрэза з Войнаў
Канстанцыя з Чартарыйскіх
Дзеці: ад 2-га шлюбу: Казімер, Францішак, Станіслаў Аўгуст, Андрэй, Міхал Юры

Станіслаў Панятоўскі (16 верасьня 1676 — 29 жніўня 1762) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падстолі (1722) і падскарбі вялікі літоўскі (17221731), ваявода мазавецкі (17311782), кашталян кракаўскі1752); генэрал літоўскай артылерыі (17071709) і кавалерыі швэдзкага войска, генэрал-лейтэнант польскага войска.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Панятоўскіх гербу «Цяля», сын Францішка, лоўчага падляскага, і Алены зь Невяроўскіх.

Атрымаў адукацыю ў Вене. Потым запісаўся ў аўстрыйскае войска, ваяваў пад камандаю прынца Яўгена Савойскага. Вярнуўся на радзіму, у канфлікце паміж Сапегамі і шляхтай выступіў на баку Сапегаў, разам зь імі перайшоў у часе Вялікай Паўночнай вайны (17001721) на бок караля Швэцыі Карла XII. Удзельнічаў у бітвах супраць сілаў Аўгуста Моцнага і расейскіх войскаў. Наблізіўся да новаабранага караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага. Удзельнічаўу бітвах пад Галоўчынам (1708) і Палтавай (1709), дзе ўратаваў жыцьцё Карлу XII.

У 1718 пасяліўся ў Каралеўстве Польскім, дзе яму вярнулі канфіскаваныя маёнткі. У 1720 ажаніўся ў другім шлюбе з князёўнай Канстанцыяй Чартарыйскай, якая ў 1721 набыла маёнтак Воўчын у Берасьцейскім павеце, дзе неўзабаве збудавалі касьцёл і палац — рэзыдэнцыю Панятоўскіх. Увайшоў у шэрагі магнатаў, карыстаўся графскім тытулам. Ягоныя сыны на сойме 1764 атрымалі княскі тытул[1].

Першы раз ажаніўся з Тэрэза Вайнянкай, другі — з Канстанцыяй Чартарыйскай. У другім шлюбе нарадзіліся дзеці:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Грыцкевіч А. Панятоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 397.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Станіслаў Панятоўскі (сын Францішка)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў