Станіслаў Радзівіл
| Станіслаў Радзівіл | |
С. Радзівіл. Копія XIX ст. з арыгіналу XVI ст. |
|
Герб «Трубы» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | 12 траўня 1559 Лукішкі каля Вільні |
| Памёр: | 19 сакавіка 1599 Пасаў |
| Род: | Радзівілы |
| Бацькі: | Мікалай Радзівіл «Чорны» Альжбета з Шыдлавецкіх |
| Жонка: | Марына з Мышкаў |
| Дзеці: | Станіслаў, Юры, Мікалай Крыштап, Альбрэхт Станіслаў |
Станіслаў Радзівіл (12 траўня 1559, Лукішкі каля Вільні — 19 сакавіка 1599, Пасаў) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак вялікі літоўскі (1592—1595), староста жамойцкі (з 1595).
Апрача вялізных абшараў на Валыні (цэнтар — Алыка), валодаў Нягневічамі ў Наваградзкім павеце, Налібакамі ў Менскім павеце і Дунілавічамі ў Ашмянскім павеце. У 1586 ўдзельнічаў у заснаваньні 3 радзівілаўскіх ардынацыяў, I ардынат на Алыцы.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў, сын Мікалая «Чорнага», канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Альбрэхта, Мікалая Крыштапа і Юрыя, а таксама сясьцёр Ганну Магдалену, Крыстыну, Соф’ю Агнешку і Альжбету.
Навучаўся ў Нясьвіжы, Ляйпцыгу, падарожнічаў у Італію, Гішпанію, Партугалію, Францыю. Ведаў 12 моваў. У 1574 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.
У 1580—1581 на чале ўласнага аддзелу ўдзельнічаў у Інфлянцкай вайне (1558—1582). Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў.
Аўтар рэлігійных твораў, перакладаў. Фундаваў касьцёлы ў Налібаках, Дунілавічах.
У шлюбе э Марынай з Мышкаў меў дачок Альжбету і Крыстыну, а таксама сыноў Станіслава, Юрыя, Мікалая Крыштапа і Альбрэхта Станіслава[1].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Радзівіл Станіслаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 497.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Станіслаў Радзівіл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў