Станіслаў Шушкевіч
| Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч | ||||
| 9 верасьня 1991 — 19 верасьня 1991 | ||||
| Папярэднік: | Мікалай Дземянцей | |||
| Наступнік: | пасада скасаваная | |||
| 19 верасьня 1991 — 26 студзеня 1994 | ||||
| Папярэднік: | пасада заснаваная | |||
| Наступнік: | Мечыслаў Грыб | |||
| Асабістыя зьвесткі: | ||||
| Нарадзіўся: | 15 сьнежня 1934 (78 гадоў) Менск, БССР |
|||
| Нацыянальнасьць: | беларус | |||
| Партыя: | КПСС (1968—1991) Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (ад 1998) |
|||
| Бацькі: | Станіслаў Шушкевіч Гэлена Раманоўская |
|||
| Адукацыя: | БДУ (1956) | |||
| Рэлігія: | каталіцтва | |||
| Узнагароды: |
|
|||
Станісла́ў Станісла́вавіч Шушке́віч (нарадзіўся 15 сьнежня 1934 у Менску) — беларускі навукоўца і палітык, дэпутат Вярхоўнага савету 12-га і 13-га скліканьня, чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, першы кіраўнік незалежнай Беларусі, адзін з трох удзельнікаў падпісаньня Белавескіх пагадненьняў аб юрыдычным замацаваньні распаду СССР.
Зьмест |
Біяграфія[рэдагаваць]
- 1934 — нарадзіўся ў сям’і беларускага пісьменьніка Станіслава Шушкевіча, які быў пазьней рэпрэсаваны савецкімі ўладамі.
- 1956 — скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
- 1956—1959 — асьпірант Інстытуту фізыкі АН БССР.
- 1959—1960 — малодшы навуковы супрацоўнік Інстытуту фізыкі АН БССР.
- 1961—1967 — старшы інжэнэр, галоўны інжэнэр, загадчык сэктару лябараторыі ядзернай фізыкі БДУ.
- 1969—1971 — прарэктар па навуковай працы Менскага радыятэхнічнага інстытуту.
- 1971—1973 — выканаўца абавязкаў прафэсара, прафэсар, выканаўца абавязкаў загадчыка катэдры ядзернай фізыкі БДУ.
- 1973—1990 — загадчык катэдры ядзернай фізыкі БДУ.
- 1986—1990 — прарэктар па навуковай працы БДУ.
- 1990—1991 — першы намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня; быў чальцом канстытуцыйнай камісіі [1].
- 1991—1994 — старшыня Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь.
- Ад 1994 — дырэктар Цэнтру палітычных і эканамічных дасьледаваньняў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (зачынены ўлетку 2004). Лідэр партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада.
Палітычная кар’ера[рэдагаваць]
-
Вынікі галасаваньня за Шушкевіча на выбарах прэзыдэнта Беларусі 1994
-
Станіслаў Шушкевіч (трэці зьлева) у Варшаве, 26 верасьня 2011
Кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР у 1989 годзе Шушкевіча высунулі супрацоўнікі катэдры ядзернай фізыкі фізычнага факультэта БДУ, якую ён у той час узначальваў. Ён апынуўся кандыдатурай на пасаду старшыні Вярхоўнага Савету, бо займаў нэўтральную пазыцыю да апазыцыі БНФ і адначасова заставаўся сябрам КПСС. У 1994 годзе балятаваўся на пасаду Прэзыдэнта Беларусі, але саступіў у першым туры. У 1998 годзе аднавіў Беларускую сацыял-дэмакратычую Грамаду.
Узнагароды[рэдагаваць]
- Заслужаны дзяяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР (1982).
- Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР
- Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР
- 2010 — летувіскі Ордэн Вітаўта Вялікага[2].
- 2009 — дактарат honoris causa Люблінскага Каталіцкага Ўнівэрсытэту Яна Паўла II[3]
- 2007 — прэмія Яна Новака-Езяранскага[4]
Бібліяграфія[рэдагаваць]
- Марон, Р. С.; Позняк, А. Л.; Шушкевич, С. С. Аппаратура для измерения электронного парамагнитного резонанса. — Л: «Энергия», Ленингр. отд-ние, 1968. — 140 с.
- Ефимчик, М. К., Шушкевич, С. С. Основы радиоэлектроники: учеб. для студентов физ. спец. ун-тов.. — 2-е изд., перераб. и доп.. — Минск: Университетское, 1986. — 302 с.
- С. Шушкевич Неокоммунизм в Беларуси: идеология, практика, перспективы. — Смоленск: Скиф, 2002. — 284 с. — ISBN 5-2000-0617-1
- С. С. Шушкевич Моя жизнь, крушение и воскрешение СССР. — Москва: РОССПЭН, 2012. — 470 с. — ISBN 978-5-8243-1708-4
Іншая інфармацыя[рэдагаваць]
- Пасьля публікацыі кнігі Нормана Мэйлера «Гісторыя Освальда. Амэрыканская таямніца» стала вядома, што ён працаваў на радыёзаводзе і навучаў расейскай мове верагоднага забойцу прэзыдэнта ЗША Джона Фіцжэральда Кенэдзі Лі Гарві Освальда.
- У красавіку 1992 году было прынята заключэньне ЦВК РБ аб рэфэрэндуме. У гэты час якраз праходзіла сэсія Вярхоўнага Савету, на якой заставалася толькі прызначыць дату рэфэрэндума. Станіслаў Шушкевіч распускае сэсію, і паўгода Вярхоўны Савет не зьбіраецца. Рэфэрэндум забаранілі[5].
- Адыграў значную ролю ў стварэньні Міжнароднага дзяржаўнага экалягічнага ўнівэрсытэту, перадаўшы яму былы будынак палітэхнікуму.
Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць]
- ^ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 20 июля 1990 г. №166-XII «Об избрании Конституционной комиссии» (рас.)
- ^ Станіслава Шушкевіча ўзнагародзілі Ордэнам Вітаўта Вялікага // Наша Ніва, 22 чэрвеня 2010
- ^ Trzej prezydenci odebrali doktoraty honoris causa KUL // Polskie Radio, 1.07.2009 (пол.)
- ^ Laureaci Nagrody // Nagroda Jana Nowaka-Jeziorańskiego (пол.)
- ^ Гл. артыкул Зянона Пазьняка «Незалежнасьці можна дамагчыся малымі сіламі, але ўтрымаць Незалежнасьць малымі сіламі цяжка»
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Станіслаў Шушкевіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||
|
|
|||||||
|
|||||||||||||
|
|||||
- Нарадзіліся 15 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся ў Менску
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі БДУ
- Беларускія фізыкі
- Народныя дэпутаты СССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня
- Старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь
- Кандыдаты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь (1994)
- Дактары honoris causa Люблінскага Каталіцкага Ўнівэрсытэту Яна Паўла II
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Вітаўта Вялікага
- Дактары фізыка-матэматычных навук
- Сябры КПСС
- Сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады
- Чальцы-карэспандэнты