Станіслаў Шушкевіч
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з Станіслаў Шушкевіч (малодшы))
| Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч | ||||
| 9 верасьня 1991 — 19 верасьня 1991 | ||||
| Папярэднік: | Мікалай Дземянцей | |||
| Наступнік: | пасада скасаваная | |||
| 19 верасьня 1991 — 26 студзеня 1994 | ||||
| Прэм’ер-міністар: | Вячаслаў Кебіч | |||
| Папярэднік: | пасада заснаваная | |||
| Наступнік: | Мечыслаў Грыб | |||
| Асабістыя зьвесткі: | ||||
| Нарадзіўся: | 15 сьнежня 1934 (77 гадоў) Менск, БССР |
|||
| Нацыянальнасьць: | беларус | |||
| Партыя: | Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада | |||
| Бацькі: | Станіслаў Шушкевіч Гэлена Раманоўская |
|||
| Рэлігія: | рыма-каталік | |||
| Узнагароды: |
|
|||
Станісла́ў Станісла́вавіч Шушке́віч (нарадзіўся 15 сьнежня 1934) — беларускі навукоўца і палітык, дэпутат Вярхоўнага савету 12-га і 13-га скліканьня, чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, першы кіраўнік незалежнай Беларусі, адзін з трох удзельнікаў падпісаньня Белавескага пагадненьня аб юрыдычным замацаваньні распаду СССР.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Вынікі Шушкевіча на выбарах прэзыдэнта Беларусі 1994 року
Станіслаў Шушкевіч (трэці з левай) ў Варшаве, 26 верасьня 2011
- 1934 — нарадзіўся ў сям’і беларускага пісьменьніка Станіслава Шушкевіча, які быў пазьней рэпрэсаваны савецкімі ўладамі.
- 1956 — скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
- 1956—1959 — асьпірант Інстытуту фізыкі АН БССР.
- 1959—1960 — малодшы навуковы супрацоўнік Інстытуту фізыкі АН БССР.
- 1961—1967 — старшы інжэнэр, галоўны інжэнэр, загадчык сэктару лябараторыі ядзернай фізыкі БДУ.
- 1969—1971 — прарэктар па навуковай працы Менскага радыятэхнічнага інстытуту.
- 1971—1973 — выканаўца абавязкаў прафэсара, прафэсар, выканаўца абавязкаў загадчыка катэдры ядзернай фізыкі БДУ.
- 1973—1990 — загадчык катэдры ядзернай фізыкі БДУ.
- 1986—1990 — прарэктар па навуковай працы БДУ.
- 1990—1991 — першы намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня; быў чальцом канстытуцыйнай камісіі [1].
- 1991—1994 — старшыня Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь.
- Ад 1994 — дырэктар Цэнтру палітычных і эканамічных дасьледаваньняў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (зачынены ўлетку 2004). Лідэр партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада.
[рэдагаваць] Узнагароды
- 2010 — летувіскі Ордэн Вітаўта Вялікага[2].
- 2009 — дактарат honoris causa Люблінскага Каталіцкага Ўнівэрсытэту Яна Паўла II[3]
- 2007 — прэмія Яна Навака-Езяранскага [4]
[рэдагаваць] Іншая інфармацыя
- Пасьля публікацыі кнігі Нормана Мэйлера «Гісторыя Освальда. Амэрыканская таямніца» стала вядома, што ён працаваў на радыёзаводзе і навучаў расейскай мове верагоднага забойцу прэзыдэнта ЗША Джона Фіцжэральда Кенэдзі Лі Гарві Освальда.
- У красавіку 1992 году было прынята заключэньне ЦВК аб рэфэрэндуме. У гэты час якраз праходзіла сэсія Вярхоўнага Савета, на якой заставалася толькі прызначыць дату рэфэрэндума. Станіслаў Шушкевіч распускае сэсію, і паўгода Вярхоўны Савет не зьбіраецца. Рэфэрэндум забаранілі[5].
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
- ^ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 20 июля 1990 г. №166-XII «Об избрании Конституционной комиссии» (рас.)
- ^ Станіслава Шушкевіча ўзнагародзілі Ордэнам Вітаўта Вялікага // Наша Ніва, 22 чэрвеня 2010
- ^ Trzej prezydenci odebrali doktoraty honoris causa KUL // Polskie Radio, 1.07.2009 (пол.)
- ^ [http://www.nowak-jezioranski.pl/?page=nagroda-jana-nowaka-jezioranskiego%7Claureaci-nagrody Laureaci Nagrody] // Nagroda Jana Nowaka-Jeziorańskiego (пол.)
- ^ Гл. артыкул Зянона Пазьняка «Незалежнасьці можна дамагчыся малымі сіламі, але ўтрымаць Незалежнасьць малымі сіламі цяжка»
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Станіслаў Шушкевіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Сьпіс кіраўнікоў Беларусі з 1918 году | |
|---|---|
| Беларуская Народная Рэспубліка (з 1918); у выгнаньні з 1919 |
|
| Беларуская ССР (1919—1991) Першыя сакратары |
|
| Рэспубліка Беларусь Старшыня Вярхоўнага Савету (1991—1994) |
|
| Рэспубліка Беларусь Прэзыдэнт (з 1994) |
|
|
«◊» — кіраўнікі БССР, якія нарадзіліся на тэрыторыі Беларусі; «*» — в.а. старшыні
|
|
| Старшыні Вярхоўнага Савету БССР | ||
|---|---|---|
| Старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
|
||||||
|
* Дэпутаты Вярхоўнага Савету Беларусі 13 скліканьня, якія не прызналі вынікаў рэфэрэндуму 24 лістапада 1996 г., працягвалі дзейнасьць у выгнаньні
|
||||||
| Кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі на выбарах 1994 году | |
|---|---|
|
Аляксандар Дубко · Вячаслаў Кебіч · Аляксандар Лукашэнка · Васіль Новікаў · Зянон Пазьняк · Станіслаў Шушкевіч
|
|
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 15 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся ў Менску
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі БДУ
- Беларускія фізыкі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня
- Старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь
- Кандыдаты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь (1994)
- Дактары honoris causa Люблінскага Каталіцкага Ўнівэрсытэту Яна Паўла II
- Кавалеры ордэна Вітаўта Вялікага