Станіслаў IV Кішка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Кішка
Дуброва[d]

Герб «Дуброва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1577
Памёр 17 лютага 1626
Род Кішкі
Бацькі Станіслаў III Кішка
Альжбета з Сапегаў
Жонка Соф’я Канстанцыя зь Зяновічаў (роспуст)
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Станіслаў Кішка (каля 1577 — 17 лютага 1626) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Рэфэрэндар вялікі літоўскі1615), біскуп жамойцкі1618).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З магнацкага роду Кішкаў гербу «Дуброва», сын Станіслава, ваяводы амсьціслаўскага, і Альжбеты з Сапегаў. Меў брата Януша.

Паходзіў з пратэстанцкай радзіны. У маладосьці ажаніўся з Соф’яй Канстанцыяй, дачкой ваяводы берасьцейскага Крыштапа Зяновіча. Аднак каля 1608 узяў роспуст з жонкай (яна потым паўторна выйшла за Аляксандра Слушку), перайшоў у каталіцтва і зрабіўся манахам.

4 красавіка 1615 атрымаў урад рэфэрэндара, а 26 лістапада 1618[1] — намінацыю на біскупа жамойцкага. Дзяяч Контрарэфармацыі (у ліку вернутых ім у каталіцтва быў і яго глуханямы ад нараджэньня бацька)[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Hierarchia Catholica medii et recentioris aevi. T. IV. — Münster, 1935. S. 304.
  2. ^ Станіслаў Думін. Кішкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 101.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]