Старабеларуская мова
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Старабеларуская (руски езыкъ) | |
|---|---|
| Ужываецца ў: | ВКЛ, Рэч Паспалітая |
| Рэгіён: | |
| Колькасьць карыстальнікаў: | |
| Клясыфікацыя: | Індаэўрапейская Славянскія Усходнеславянскія Старабеларуская |
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў: | ВКЛ, Рэч Паспалітая |
| Рэгулюецца: | — |
| Код мовы | |
| ISO 639-1 | |
| ISO 639-2(B) | sla |
| ISO 639-2(T) | |
| SIL | |
Старабеларуская мова, гістарычна — руская мова, зрэдку літоўская мова[1][2] — колішняя славянская мова, дзяржаўная мова Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Была шырока распаўсюджаная на землях Вялікага Княства Літоўскага да XVII ст. і захоўвалася ва ўжытку (прынамсі юрыдычным) да пачатку XIX ст., пакуль яе канчаткова ня выціснула расейская мова.[3]
Зьмест |
[рэдагаваць] Тэрміналёгія
Азначэньне «старабеларуская» было ўведзена Я. Карскім (1893) на падставе яе роднаснай блізкасьці з народнымі беларускімі гаворкамі XIX ст.
У заходнеўрапейскай мовазнаўчай намэнклятуры старабеларуская літаратурная мова, разам са стараўкраінскай, разглядаецца як частка абагульняльнай існасьці «русінская мова» (па-ангельску: Ruthenian language), да якой прылічваюць літаратурную мову ўсіх усходнеславянскіх тэкстаў, якія немагчыма пэўна прылічыць да царкоўнаславянскіх, і якія паходзяць з ВКЛ і Рэчы Паспалітай XIV—XVIII стст. Гэтая думка падтрымліваецца польскай і летувіскай навуковымі школамі.
Сучасная беларуская літаратурная мова была створаная на аснове старабеларускіх народных гаворак, якія існавалі на этнічных беларускіх землях у XIX ст., і фіксуюцца ў помніках з XVII—XVIII стст.
[рэдагаваць] Гістарычныя назвы
- Беларуская (белорусскій язык[3]): зрэдку ўжывалася ў колішняй Маскоўскай дзяржаве; таксама ў Крыжаніча. Азначэньне «беларуская мова» (па-расейску: белорусский язык) у дачыненьні як мовы XIX ст., так і мовы Сярэднявечча, ужывалася ў працах расейскіх дасьледнікаў XIX ст. Буслаева, Аганоўскага, Жыцецкага, Сабалеўскага, Недзешава, Уладзімірава, і паслужыла як аснова для азначэньня Карскага.
- Літоўская (литовский язык, Litauwica lingua[2]): імаверна, амаль выключная спасылка на гэтую мову ў Маскоўскай дзяржаве. Таксама ў Л. Зізанія (канец XVI ст.), Памвы Бярынды (1653).
- Руская або русінская, рутэнская (руски езыкъ): называлася так сучасьнікамі, але, звычайна, не ў тагачаснай Маскоўскай дзяржаве. Неадназначны тэрмін, якія можа адносіцца і да старабеларускай, і да стараукраінскай, і нават да мясцовага царкоўнаславянскага тэксту.
- Простая руская або простая гаворка (простый руский язык або простая молва): варыянт папярэдняга, сустраканы, напрыклад, у выдаўца Рыгора Хадкевіча (XVI ст.).
[рэдагаваць] Сучасныя назвы
- (Старая) заходнеруская мова або гаворка (па-расейску: (древний) западнорусский язык або наречие: сустракаецца пераважна ў тых дасьледнікаў, якія падтрымлівалі канцэпцыю прата-рускай стадыі разьвіцьця, асабліва з канца XIX ст. — Я. Карскі, А. Шахматаў.
- Літоўска-руская (па-расейску: литовско-русский): расейскія дасьледнікі XIX ст. Кепен, архіпіскап Філарэт, С. Сахараў, Каратаеў.
- Літоўска-славянская (па-расейску: литово-славянский): расейскі дасьледнік XIX ст. Бараноўскі.
- Руска-польская і нават польскі дыялект: Штрытэр, польскія дасьледнікі Самуіл Багуміл Ліндэ, польскі пісьменьнік Вішнеўскі. Азначэньне выкарыстана і пры азначэньні мовы перакладу Бібліі Ф. Скарынам.
[рэдагаваць] Прыклады
Прыклад ужываньня старабеларускай мовы — першы абзац са звароту падканцлера ВКЛ Льва Сапегі да Жыгмонта ІІІ Вазы з нагоды прыняцьця Статуту ВКЛ, 1 сьнежня 1588 году, Берасьце:
| Наяснейшому пану, пану Жикгимонъту Третему [...] Были тые часы, наяснейшый милостивый г[о]с[по]д[а]ру королю, коли в томъ згромаженью а посполитован[ь]ю людскомъ, которое мы речью посполитою называем, не правомъ якимъ описанымъ або статутомъ, але только своимъ зданъемъ и уподобанъемъ владность свою г[о]с[по]д[а]ры и короли того света надъ людми ростегали. Але ижъ частокроть от пристойное своее повинности отступовали, а, на свой толко пожытокъ речы натегаючы, о сполное доброе всихъ мало дбали, оттул[ь] то было уросло, же люди, брыдечысе ихъ панованьемъ и звирхностю и не господарми, але тыранами оные называючы, на самом только статуте и праве описаномъ все беспеченство и доброе речы посполитое засажали. А прото онъ великий и зацный филозофъ греческий Арыстотелесъ поведилъ, же тамъ бельлуа, а по-нашому дикое звера, пануеть, где чоловекъ водлугъ уподобанья своего владность свою ростегаеть, а где опятъ право або статутъ гору маеть, там самъ богъ всимъ владнеть. | ||
На старабеларускай мове напісаныя ня толькі юрыдычныя дакумэнты (Статут ВКЛ, Мэтрыка Вялікага княства Літоўскага , афіцыйныя дакумэнты), але і мастацкая літаратура, у тым ліку перакладныя аповесьці:
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Сяргей Дубавец, Генадзь Сагановіч. Старажытная Літва і сучасная Летува // З гісторыяй на «Вы». Выпуск 2. Менск, 1994.
- ^ a b Вячаслаў Насевіч. Літвіны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш.Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 206—208.
- ^ a b Вітаўт Тумаш. Дыпляматычная кантравэрсыя 1646 году за беларускую мову // Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, №12, 1974 г.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Старабеларускія першакрыніцы — вялікая калекцыя аўтэнтычных старажытных беларускіх тэкстаў
- Старабеларускі лексікон — слоўнік у якім сабраная ўнікальная старабеларуская лексыка
- Уладзімір СВЯЖЫНСКІ. Праблема ідэнтыфікацыі афіцыйнай мовы Вялікага Княства Літоўскага.
- Уладзімір СВЯЖЫНСКІ. Аб статусе беларускай і ўкраінскай моў у часы Вялікага Княства Літоўскага.
- А. И. Журавский ДЕЛОВАЯ ПИСЬМЕННОСТЬ В СИСТЕМЕ СТАРОБЕЛОРУССКОГО ЛИТЕРАТУРНОГО ЯЗЫКА (Восточнославянское и общее языкознание. — М., 1978. — С. 185—191)
- Прыклад беларускай пісьмовай мовы ХVІІ ст.
- Золтан Андраш Западнорусско-великорусские языковые контакты в области лексики в XV в.
| Славянскія мовы | |||
| Усходнеславянскія | беларуская | старабеларуская† | расейская | русінская | украінская | ||
| Заходнеславянскія | чэская | сылеская | кашубская | горнасорбская | палабская† | польская | славацкая | дольнасорбская | ||
| Паўднёваславянскія | баўгарская | царкоўнаславянская | македонская | стараславянская† | сэрбская | басьнійская | харвацкая | чарнагорская | славенская | ||
| Іншыя | праславянская† | русенорск† | славянасэрбская† | словіё | ||
| †мёртвая мова | |||