Старадароскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Старадароскі раён
(Старадарожскі раён)
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Старыя Дарогі
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Насельніцтва (2013) 20 663[1]
Шчыльнасьць 18[1] чал./км²
Плошча 1369,79[2] км²
Месцазнаходжаньне Старадароскага раёну
Старадароскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-17-92
Паштовыя індэксы 222 9хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Старадаро́скі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,4 тыс. км². Насельніцтва — 20 663[1] чалавек (2013). Адміністрацыйны цэнтар — места Старыя Дарогі. Раён утвораны 17 ліпеня 1924 г. ў Слуцкай акрузе. Ад 9 чэрвеня 1927 г. да 26 ліпеня 1930 г. у Бабруйскай акрузе, ад 20 лютага 1928 г. у Менскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну ў канцы чэрвеня 1941 г. Старадароскі раён акупаваны нямецка-фашыстоўскімі захпонікамі, але злучэньне і часьці Чырвонай арміі вялі баі на яго тэрыторыі да сярэдзіны жніўня, 24 ліпеня вызвалілі раённы цэнтар Старыя Дарогі і ўтрымлівалі яго да 27 ліпеня. За час акупацыі гітлераўцы зьнішчылі ў раёне 1423 чалавек, у час карных апэрацый у кастрычніку, сьнежні 1943 г. і ў чэрвені 1944 спалілі 14 вёсак, зь якіх в. Дразды не аднавілася пасьля вайны. У раёне дзейнічалі антыфашыстоўскае падпольле, падпольныя райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, партызанскія брыгады 2-я Менская, 3-я Менская імя Будзённага, 64-я імя Чкалава, 99-я імя Д. Т. Гуляева, 100-я імя Кірава, 130-я Петрыкаўская, асобныя партызанскія атрады. Выдавалася падпольная газэта «За Советскую Родину». Вызвалены ў канцы 1944 г. войскамі 1-га Беларускага фронту ў ходзе Бабруйскай апэрацыі (састаўная частка Апэрацыі Багратыён). Ад 20 верасьня 1944 г. раён у Бабруйскай вобласьці, ад 8 студзеня 1954 г. зноў у Менскай вобласьці. 25 сьнежня 1962 г. раён скасаваны, тэрыторыя далучана да Слуцкага раёну. 30 ліпеня 1966 г. Старадарожскі раён утвораны зноў[1].

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя раёну ляжыць на Цэнтральнабярэзінскай раўніне[1]. Мяжуе зь Любанскім, Пухавіцкім і Слуцкім раёнамі Менскай вобласьці, таксама з Глускім і Асіповіцкім раёнамі Магілёўскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паверхня плоска-хвалістая. Пераважаюць вышыні 150—170 м, максымальная 201 м (каля вёскі Падарэсьсе на мяжы са Слуцкім раёнам). З карысных выкапняў ёсьць торф, будаўнічыя пяскі, пяшчана-жвіровы матэрыял, цагельныя гліны і суглінкі, а таксама мінэральная вада[3].

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,4 °С, ліпеня 18,2 °С. Ападкаў 632 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 191 дзень[3].

Лясы займаюць каля 52% тэрыторыі, балоты 1,3%. На тэрыторыі раёну знаходзіцца біялягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня Фаліцкі Мох.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўныя рэкі — Арэса з Соланам і Арыжня (прыток Пцічы); на поўдні разьмяшчаецца Любанскае вадасховішча, на поўначы — вадасховішча Ляўкі. Ёсьць Скачальскае возера, мэліярацыйныя каналы[3].


Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяса-малочная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля, кормавытворчасьць. Пасевы зерневых і зернебабовых культураў, бульбы, ільну. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, лясной прамысловасьці.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз раён праходзіць чыгунка Баранавічы — Асіповічы, аўтамагістралі Расея — Крычаў — Бабруйск — Слуцак — Івацэвічы, Асіповічы — Баранавічы, Бабруйск — Красная Слабада, Старыя Дарогі — Малая Горка; аўтамабільныя дарогі мясцовага значэньня, якія зьвязваюць Старыя Дарогі з Урэччам, Шчыткавічамі, Асаўцом, Арэхаўкай ды Кавалічамі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2013 годзе ў раёне налічвалася 20 663 чалавек, зь якіх гарадзкога насельніцтва 48%. Асноўнае насельніцтва — беларусы (92%), рускія (5,7%) і інш. (2,3%)[1]. Паводле перапісу 2009 году насельніцтва раёну складала 21 937 чалавек[4].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся помнікі архітэктуры: Сьвята-Георгіеўская царква (XIX—XX стст.) у в. Залужжа, царква ў в. Языль (сярэдзіна ХІХ ст.), будынак паштовай станцыі (2-я палова ХІХ ст.) у в. Паськова Горка, сядзібны будынак у в. Палажэвічы.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністраыйна падзяляецца на 7 сельсаветаў: Дражнаўскі, Новадарожскі, Палажэвіцкі, Пасецкі, Старадарожскі, Шчыткавіцкі, Языльскі[1].

Паселішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне 89 населеных пунктаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё ж Старадарожскі раён // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 5. Мінская вобласць / [Н. П. Малынава і інш.]; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2014. С. 7
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  3. ^ а б в Старадарожскі раён // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 5. Мінская вобласць / [Н. П. Малынава і інш.]; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2014. С. 8
  4. ^ Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Стародорожский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]