Старадубскае княства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Стараду́бскае кня́ства — буйное фэадальнае ўладаньне ў складзе Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, пазьней Маскоўскай дзяржавы.

Утворанае ў 1454 годзе як удзел князя Івана Андрэевіча Мажайскага, уцекача ад маскоўскага князя Васіля II Цёмнага. У 1499 годзе яго сын Сямён Мажайскі атрымаў ад вялікага князя Аляксандра пацьвярджэньне на вотчыну, у якую ўваходзілі Старадуб, Гомель, Чарнігаў, Бранск, Карачаў і Хоцімль. Увясну 1500 году Сямён і ўладальнік Ноўгарад-Северскага княства князь В. І. Шамячыч перайшлі на бок вялікага князя маскоўскага Івана III. Пры гэтым іх княствы захавалі на пэўны час шырокую ўнутраную аўтаномію. У першай чвэрці XVI стагодзьдзя існаваньне гэтых буфэрных утварэньняў, якія разам з Разаньню засланялі ўласна маскоўскую тэрыторыю ад татарскіх набегаў, дзеля тактычных меркаваньняў дапускалася Масквой. Каля 1503 году старадубскім князем стаў сын Сямёна Мажайскага Васіль, які актыўна ўдзельнічаў у войнах з ВКЛ. Пасьля яго сьмерці ў 1518 годзе Старадубскае княства перайшло да маскоўскага вялікага князя Васіля III і было ліквідаванае. Гомель з акругай вернуты ў склад ВКЛ у выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 15341537 гадоў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Алесь Белы // . — Мн.: .
  • Natanson-Leski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. Cz. 1. Lwów-Warszawa, 1922.
  • Kuczyński S. M. Ziemie czernihowsko-siewierskie pod rządami Litwy. Warszawa, 1936.
  • Зимин А. А. Формирование боярской аристократии в России во второй половине XV – первой трети XVI в. М., 1988.