Старажытны Эгіпет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Піраміды — адзін з сымбаляў Старажытнага Эгіпту.

Старажытны Эгіпет — антычная цывілізацыя на поўначы Афрыкі, якая разьмяшчалася ў нізоўях і дэльце Ніла на тэрыторыі сучаснага Эгіпту. Цывілізацыя паўстала ў 3150-х гадах да нашай эры[1] пасьля яднаньня Верхняга і Ніжняга Эгіпту пад уладай першага фараона і разьвівалася тры тысячагодзьдзі.[2]

Старажытны Эгіпет разьвіваўся ў ніжняй і сярэдняй плыні Ніла. У эпоху Новага царства ўлада фараонаў распасьціралася да чацьвёртага нільскага парога на поўдні і распаўсюджвалася на значныя тэрыторыі ва Ўсходнім Міжземнамор'і, а таксама на ўзьбярэжжы Чырвонага мора. Увесь Эгіпет пажхяляўся на дзьве вялікія вобласьці: Верхні і Ніжні Эгіпет. А тыя, у сваю чаргу, мелі па некалькі дзесяткаў вобласьцей, якія грэкі назвалі номамі. Больш 90% тэрыторыі Эгіпта займае пустыня, так званая «Чырвоная зямля». Жыцьцё там была магчымая толькі ў аазісах і ў далінах перасохлых рэк. Эканоміка Эгіпта засноўвалася на прадуктыўнай сельскай гаспадарцы ва ўрадлівай даліне Ніла.

Зьмест

Пэрыядызацыя[рэдагаваць]

  1. Дадынастычны — пачатак IV — III тысячагодзьдзе да н. э.
  2. Раньнедынастычны — III тысячагодзьдзе да н. э. — 2800 да н. э.
  3. Старажытнае царства — 2800 — 2300 гады да н. э.
  4. Сярэдняе царства — 2100 — 1800 гады да н. э.
  5. Новае царста — 1600 — 1100 гады да н. э.
  6. Позьняе царства — 1000 — 332 гады да н. э.
  7. Эліныстычны перыяд — 320 — 30 гады да н. э.
  8. Рымскі — 30 да н. э. — 395

Агульная характарыстыка старажытнай Эгіпецкай цывілізацыі[рэдагаваць]

Агульная характарыстыка старажытнай Эгіпецкай цывілізацыі Цывілізацыя ўзьнікае рана. Рачная цывілізацыя ў даліне ракі Ніл. У сувязі зь неабходнасьцю стварэньня ірыгацыйных сыстэмаў была вялікая патрэба ў арганізацыі. Гэта прывяло да зьяўленьня раньняй дзяржавы. Спачатку гэта былі номы. Цар номы (намарх) часта быў жрэц. Неабходнасьць стварэньня ірыгацыйнай сыстэмы, а таксама аб’яднаньне даліны з дэльтаю патрабавала стварэньня адзінай цэнтралізаванай дзяржавы. Дэльта мела больш прагрэсіўны характар. Там разьвіваліся зносіны з цывілізацыямі Міжземнамор’я. Даліна разьвівала зносіны з Нубіей (Эгіпет атрымоўваў лес, золата, каштоўныя каменьні збольшага захопам). Пераходныя пэрыяды азначаюць распад дзяржавы. Уся гісторыя Эгіпта ў суадносінах з стварэньнем цэнтралізаванай дзяржавы й яе распаду.

Дадынастычны пэрыяд[рэдагаваць]

Дадынастычны перыяд (40 номаў) — вядзецца барацьба за яднаньне Верхняга й Ніжняга Эгіпта. Верхні яднаецца хутчэй. У 3000 годзе да н. э. фараон Верхняга Эгіпта Нармен, стаўся аб’яднальнікам Эгіпта са сталіцаю ў Мэмфісе.

Раньнедынастычны перыяд[рэдагаваць]

Фараон Міна лічыцца заснавальнікам дынастыі. Будуюцца піраміды (мастабы).

Старажытнае царства[рэдагаваць]

Старажытнае царства гэта гісторыя клясычнага Эгіпта. Аснова эканомікі-палацавая эканоміка. Тып улады — усходняя дэспатыя (неабмежаваная ўлада, сакралізацыя, апора на разгалінаваны бюракратычны апарат).

Ланцуг улады: Фараон — родавая знаць — чыноўнікі (служылая знаць) — сяляне, рамесьнікі-рабы (рабоў было мала, рабства мела патрыярхальны характар). Эпоха будаваньня пірамідаў (Хеопса, Хефрэна, Мікірына). Чыньнікі распаду — вялікія затраты на будаваньне пірамідаў.

Сярэдняе царства[рэдагаваць]

Сярэдняе царства-гэта узнаўленьне цэнтралізаванай дзяржавы, адраджэньне эканомікі. Будуецца заупакойны храм Ментухатэпа (Лябірынт). Заняпад дзяржавы зьвязаны з гексосамі. Але дзякуючы ім у Эгіпце зьявілася бронза й калясьніцы, коні...

Новае царства[рэдагаваць]

1600 — 1100 гады да н. э. — новая дзяржава, сталіца Фівы. Гэта першая імпэрыя.

Пасьля надыходу жалезнага веку Эгіпет хутка губляе свой уплыў і трапляе ў залежнасьць ад Асырыі ў VII стагодзьдзі да н. э., затым (525 год да н. э.) — ад Пэрсіі. У 332 годзе да н. э. Эгіпет быў канчаткова захоплены Аляксандрам Македонскім.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць]

  1. ^ Дакладнымі даты можна лічыць толькі пачынаючы ад 664 году да н. э. Egyptian Chronology, Digital Egypt for Universities (анг.)
  2. ^ Dodson, A. & D. Hilton. 2004. The complete royal families of ancient Egypt. — London, Thames & Hudson. 320 pp. ISBN 0-500-05128-3. (анг.)

Літаратура[рэдагаваць]

Літаратура[рэдагаваць]

Крыніцы[рэдагаваць]

  • Богословский Е.С. Статуэтка дворцового служителя времени Тутанхамона (Stat. Louvre I 852). // ВДИ. 1990. 2.
  • Геродот. История в девяти книгах. / Перевод и комментарии Г. А. Стратановского. — М., 2002. ISBN 5-17-005085-2
  • Источниковедение истории Древнего Востока. — М., 1984.
  • Коростовцев М. А. Путешествие Ун-Амуна в Библ. — М., 1960.
  • Коростовцев М.А. Египетский иератический папирус № 167 Государственного Музея Изобразительных Искусств им. А.С. Пушкина в Москве. // Древний Египет / Сб. статей. – М., 1960.
  • Лирика древнего Египта. – М., 1965.
  • Максимов Е.Н. Папирус № 1115 из собрания государственного Эрмитажа. (Перевод и некоторые замечания). // Древний Египет и древняя Африка. – М., 1967.
  • Повесть Петеисе III. Древнеегипетская проза. / Пер. М. А. Коростовцева. — М., 1978.
  • Рубинштейн Р. И. Поучение гераклеопольского царя своему сыну (Эрмитажный папирус № 1116 А). // ВДИ. 1948. 4.
  • Савельева Т.Н. Надписи из гробницы Мечена (Перевод и комментарий). // Древний Египет и древняя Африка. – М., 1967.
  • Сказки и повести Древнего Египта. / Пер. и комм. И.Г. Лившица. – СПб., 2004. ISBN 5-02-026987-5
  • Сказки Древнего Египта. / Сост. Беловой Г. А., Шерковой Т. А. — М., 1998.
  • Струве В.В. Речение Ипувера. Лейденский папирус № 344. Социальный переворот в Египте в конце Среднего царства. – М.; Л., 1935.
  • Хрестоматия по истории Древнего мира. / Под ред. В.В. Струве. – М., 1951.

Гістарыяграфія[рэдагаваць]

  • Брэстед Дж. История Египта с древнейших времен до персидского завоевания. — М., 1915.
  • Древние цивилизации. — М., 1989.
  • Котрелл Л. Во времена фараонов. — М., 1982.
  • Масперо Г. Египет. — М., 1915.
  • Перепелкин Ю. Я. Древний Египет. – СПб., 2000. ISBN 5-89740-011-3
  • Тураев Б. А. История Древнего Востока. Т. II. — Л., 1935.
  • Шоу Я. Древний Египет. - М., 2006. ISBN 5-17-031742-5

Рэлігія[рэдагаваць]

  • Антес Р. Мифология в древнем Египте. // Мифология древнего мира. — М., 1977.
  • Ассман Я. Египет. Теология и благочестие ранней цивилизации. — М., 1999.
  • Берлев О. Д. «Золотое имя» египетского царя». // Ж.-Ф. Шампольон и дешифровка египетских иероглифов. — М., 1979.
  • Коростовцев М. А. Религия древнего Египта. М., 1976.
  • Солкин В.В. Египет: вселенная фараонов. - М., 2001.
  • Солкин В.В. Столпы небеса. Сокровенный Египет. - М., 2006.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Старажытны Эгіпетсховішча мультымэдыйных матэрыялаў