Старая Ўпсала
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Старая Ўпсала (па-швэдзку: Gamla Uppsala) — старажытнае паселішча ў Швэцыі, у ляндзкапе Уплянд, на поўначы сучаснай Упсалы.
Гісторыя [рэдагаваць]
Пачынаючы з III—IV стагодзьдзя Старая Ўпсала была палітычным цэнтрам племені свэяў, рэзыдэнцыяй свэйскага караля і месцам правядзеньня тынгаў (народных сходаў), і толькі ў IX стагодзьдзі гэтыя функцыі перайшлі да Біркі. З пачаткам хрысьціянізацыі свэяў, Старая Ўпсала становіцца цэнтрам біскупства, а з 1164 году — арцыбіскупства. У 1273 годзе яго цэнтар быў перанесены ў Эстра Арас, які стаў называцца Ўпсала.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Каралеўскія курганы — тры могільныя курганы VI стагодзьдзя, якія імаверна, належаць тром свэйскім каралям: Адыльсу, Аўну і Эгілю. Існавала таксама лягенда, паводле якой у гэтых курганах быццам пахаваныя галоўныя скандынаўскія міталягічныя багі: Одын, Тор і Фрэй.
- Царква Старой Упсалы — каменная царква, вядомая з 1076 году, якая пэўны час была Катэдральным саборам. У ёй пахаваны Андэрс Цэльсый.
- Дысагордэн — музэй пад адкрытым небам, у якім сабраны будынкі XVI—XIX стагодзьдзя
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Старая Ўпсала — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў