Старое Закружжа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Старое Закружжа
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Веткаўскі
Сельсавет: Неглюбскі
Насельніцтва: 0 чалавек (2010)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Тэлефонны код: +375 2330
Геаграфічныя каардынаты: 52°38′03″ пн. ш. 31°29′33″ у. д. / 52.63417° пн. ш. 31.4925° у. д. / 52.63417; 31.4925Каардынаты: 52°38′03″ пн. ш. 31°29′33″ у. д. / 52.63417° пн. ш. 31.4925° у. д. / 52.63417; 31.4925
Старое Закружжа на мапе Беларусі
Старое Закружжа
Старое Закружжа
Старое Закружжа

Старо́е Закру́жжа[1]вёска ў Неглюбскім сельсавеце Веткаўскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (209 сем’яў) пераселеныя ў 1992 годзе ў чыстыя месцы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагодзьдзя як сяло Закружжа ў Вылеўскай воласьці Беліцкага, з 1852 году Гомельскага паветаў Магілёўскай губэрні. У 2-й палове XIX стагодзьдзя былі сяло Старое Закружжа і вёска Новае Закружжа (цяпер вёска Марозаўка ў Добрускім раёне), у якіх дзейнічалі хлебазапасныя крамы. Паводле перапісу 1897 году разьмяшчаліся: царква (з 1871 году), царкоўна-прыходзкая школа, вінная крама, карчма. У 1908 годзе згарэла 86 двароў. У 1909 годзе 2236 дзесяцін зямлі.

У 1918 годзе ў час нямецкай акупацыі ў вёсцы дзейнічаў партызанскі атрад. У 1920-х гадах створаны саўгас «Закружжа». З 8 сьнежня 1926 па 1993 гады цэнтар Старазакрускага сельсавету Веткаўскага, з 17 сьнежня 1956 году Добрускага, з 6 студзеня 1965 году Веткаўскага раёнаў Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1930 годзе створаны калгас «Чырвоны партызан», працавалі сталярная майстэрня, 2 ветраныя млыны, рамонтныя майстэрні, з 1933 году — МТС, з 1938 году — пякарня. У час нямецка-савецкай вайны акупанты спалілі 200 двароў. На франтах загінулі 244 жыхары. У 1959 годзе была цэнтрам калгасу «40 гадоў Кастрычніка». Разьмяшчаліся лясьніцтва, пачатковая школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, крама, дом інвалідаў.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 24 км на паўночны ўсход ад Веткі, 46 км ад Гомелю, 32 км ад чыгуначнай станцыі Добруш (на лініі Гомель — Вышкаў).

На ўсходзе мэліярацыйны канал.

Транспартная сетка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтадарога, якая зьвязвае вёску зь Веткай. Пляніроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і перасякаемая дзьвюма кароткімі вуліцамі. Раўналежна да галоўнай, на ўсходзе, кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1897 год — 255 двароў, 1677 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 274 двары, 1852 жыхары.
  • 1959 год — 944 жыхары (паводле перапісу).
  • 1992 год — жыхары (209 сем’яў) пераселеныя.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0