Староства
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Староства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная і гаспадарчая адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI—XVIII стст., якую вялікі князь (кароль) даваў на часовае карыстаньне фэўдалам за службу[1].
З 1562 року ўладальнікі старостваў уносілі ў казну на ўтрыманьне войска г.зв. кварту — 1/4 частку чыстага даходу.
Пэрыядычна праводзіліся люстрацыі (рэвізіі) старостваў.
Клясыфікацыя [рэдагаваць]
- Гродавае староства — дзяржаўнае ўладаньне вакол сядзібы гродавага старосты, якое знаходзілася ў ягоным кіраваньні і прызначалася на ягонае ўтрыманьне.
- Нягродавае староства — дзяржаўнае ўладаньне, якое здавалася ў арэнду і не было зьвязанае з выкананьнем абавязкаў гродавага старосты.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 559
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.