Стары Ольса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Стары Ольса
Stary Olsa, Lviv 2008.JPG
Выступ «Старога Ольсы» на фэстывалі «BeFree-2008», Львоў.
Інфармацыя
Гады 1999 — нашы дні
Адкуль Беларусь
Мова беларуская
Удзельнікі
Удзельнікі Зьміцер Сасноўскі
Ільля Кубліцкі
Алесь Чумакоў
Андрэй Апановіч
Аксана Касьцян
Сяргей Тапчэўскі
Былыя ўдзельнікі Кацярына Радзівілава

«Стары́ О́льса» — беларускі гурт, які грае сярэднявечную музыку. Заснаваны ў 1999 годзе Зьмітром Сасноўскім. Назва паходзіць ад ракі ў заходняй Магілёўшчыне.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Келіх кола (2000) — першыя запісы музыкі раньняга і сталага сярэднявечча.
  • Вір (2001) — зборка, на дыску прысутнічаюць таксама і запісы Алеся Журы, Зьмітра Сідаровіча, гурта Кантраданс (цяпер — Lituus).
  • Verbum (2002) — (на латыне: слова) акрамя музыкі запісаныя ўрыўкі з старажытнай беларускай літаратуры.
  • Шлях (2003) — канцэртны альбом, запісаны падчас выступаў 2002—2003.
  • Ладзьдзя Роспачы (2004) — аўдыёспэктакаль паводле аповесьці Ўладзімера Караткевіча, мастацкае начытваньне тэксту пад старадаўнюю музыку.
  • Скарбы літвінаў (2004) — альбом, складаецца з двух дыскаў: Рэнэсанс і Сярэднявечча.
  • Сярэднявечная дыскатэка (2005) — клюбная праграма, якая ўключае апрацаваныя танцы нашых продкаў (13—16 стагодзьзяў).
  • Гераічны эпас (2006) — альбом складзены з прасьпяванай рыцарскай паэзіі і гераічных песень 14—18 стагодзьдзяў.
  • Дрыгула (2009) — альбом складзены з танцавальная музыка ад позьняга сярэднявечча да раньняга барока, запісаная ў Вялікім княстве Літоўскам (складанка «Полацкі сшытак») і краінах Заходняй Эўропы
  • Лепшае (2009) — афіцыйная зборка найлепшых кампазыцыяў з папярэдніх альбомаў; зьмяшчае ў сабе і ўнікальныя запісы: апрацаваныя ды-джэем творы («Дрыгула», «У карчме»), а таксама кампазыцыі, перазапісаныя гуртом адмыслова для відэакліпаў («Літвін», «Шлях»).
  • Santa Maria (2013) — альбом, у які ўвайшлі 2 песьні з эўрапейскіх крыніцаў XIII і XIV стст. Танцавальная музыка ВКЛ («Полацкі сшытак», «Віленскі сшытак», творы Войцэха Длугарая і Дыямеда Катона).

Кліпы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кліп на песьню «Літвін», якая прысьвечана чатыром самым вялікім бітвам, у якіх перамагалі ліцьвіны-беларусы.
Рэжысэры: З. Сасноўскі («Стары Ольса»), Ф. Міхееў (рыцарскі клюб «Княжы гуф»), Л. Сьнегірова (студыя «ОКО», Менск), І. Таркан (студыя «Дуэт», Менск).
Мантаж — З. Сасноўскі.
Асноўныя ўдзельнікі — рыцары клюбу «Княжы гуф».
Кампутарная анімацыя — студыя VS, г. Лімэрык, Ірляндыя.

Супольныя праекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былыя ўдзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва гурту паходзіць ад назвы прытоку Бярэзіны — ракі Ольса. Выступалі ў Празе разам з гуртом Ahmed má hlad.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]