Стары горад (Браціслава)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Стары горад
Staré Mesto
Выгляд на стары горад з замкавых муроў
Выгляд на стары горад з замкавых муроў
Першыя згадкі: 907
Краіна: Славаччына
Край: Браціслаўскі край
Раён: Браціслава I
Плошча: 9.59 км²
Вышыня: 130 м н. у. м.
Насельніцтва (2005)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

42 ,241
4,405 чал/км²
Тэлефонны код: +421-02
Паштовы індэкс: 81421
Аўтамабільны код: BA
Геаграфічныя каардынаты: 48°08′36″ пн. ш. 17°06′27″ у. д. / 48.14333° пн. ш. 17.1075° у. д. / 48.14333; 17.1075Каардынаты: 48°08′36″ пн. ш. 17°06′27″ у. д. / 48.14333° пн. ш. 17.1075° у. д. / 48.14333; 17.1075
Стары горад на мапе Славаччыны
Стары горад
Стары горад
Стары горад
http://www.staremesto.sk/

Стары́ го́рад (па-славацку: Staré Mesto) — гарадзкі раён і гістарычны цэнтар сталіцы Славаччыны, разьмешчаны ў Браціслаўскім краі, раўназначны па сваёй плошчы з раёнам Браціслава I.

Стары горад утрымлівае мноства дзяржаўных установаў і найбольш каштоўных архітэктурных здабыткаў Браціславы, на якіх засяроджваецца турстычны рух краіны. З поўдня Стары горад абмяжоўваецца Дунаем, на захадзе мяжуе з Млынскай далінай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мінулым каля цяперашняга Старога гораду, межы якога былі абазначаныя невялікімі мурамі, існаваў раён Подградзье (славац. Podhradie, ням. Schlossgrund, Zuckermantel, Zuckermandel, вуг. Pozsony-Várallya), які разьмяшчаўся пад замкаваю гарою. Да сёньняшняга дня ён не захаваўся — быў зьнішчаны ў 70-х гадах ХХ стагодзьдзя (таксама была разбураная вельмі прыгожая Нэалягічная сынагога — прыклад маўрытанскай архітэктуры) падчас будаўніцтва Новага мосту для шматпалоснай дарогі. Ваколіцы замку разам з забудовай над Дунаем былі таксама акрэсьлены як «Theresienstadt» (вуг. Teréz-város). Імя імпэратрыцы Марыі Тэрэзіі насіла вуліца над Дунаем — Maria Theresia strasse.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Стары горад (Браціслава)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў