Стары замак (Горадня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Стары замак, выгляд з боку горада, 2006.

Стары замак — першы абарончы аб’ект быў збудаваны ў Гародні у XI стагодзьдзі. У XIII стагодзьдзі Гародня разам з замкам увайшла ў ВКЛ, з пачатку наступнага стагодзьдзя стала аб’ектам частых нападаў крыжакоў. У 1391 годзе замак стаў адной з галоўных сядзібаў Вітаўта, які ў 1398 годзе збудаваў мураваны гатычны замак зь пяцьцю вежамі. У 1445 годзе вялікі князь літоўскі Казімір Ягелончык прыняў тут польскіх паслоў, якія прапаноўвалі яму польскую карону, а ў 1492 годзе памёр у замку. Вельмі часта тут бываў Стэфан Баторы, які ператварыў Гародню ў фактычную сталіцу Рэчы Паспалітай. Па ініцыятыве караля ў 1570-х — канцы 1580-х замак быў перабудаваны ў стылі Рэнэсансу архітэктарам Scotto з Пармы. Паводле іншай вэрсыі замак быў перабудаваны архітэктарам Санці Гучы[1].

У 1655 годзе замак быў дашчэнту зьнішчаны маскоўскімі войскамі. Яго адбудаваў вялікі канцлер літоўскі і староста гарадзенскі Крыштаф Жыгімонт Пац. З 1678 году адбываўся ў замку трэці сейм звычайны Рэчы Паспалітай. На пачатку XVIII стагодзьдзя быў зьнішчаны швэдамі пад час Паўночнай вайны. Ад XVIII стагодзьдзя замак знаходзіўся ў руінах. У сярэдзіне стагодзьдзя быў пабудаваны новы замак, а стары перастаў выконваць свае функцыі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Трусаў, А. А.; Собаль, В. Е.; Здановіч Н. І. Стары замак у Гродне ХІ-XVIII стст.: Гіст.-археал. нарыс. Мн., 1993. ISBN 5-343-01429-1 — С.26.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  411Г000003

Commons-logo.svg  Стары замак (Горадня)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў