Статуя Зэўса
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Статуя Зэўса Алімпійскага — праца Фідыя. Выбітны твор антычнай скульптуры, адно з былых сямі цудаў сьвету. Знаходзілася ў храме Зэўса Алімпійскага, у Алімпіі — горадзе ў вобласьці Эліда, на паўночным захадзе паўвострава Пэляпанэс, дзе з 776 г. да н. э. па 394 г. н. э. кожныя чатыры гады праводзіліся Алімпійскія гульні — спаборніцтва грэцкіх, а затым і рымскіх спартсмэнаў. Грэкі лічылі няшчаснымі тых, хто не бачыў статую Зэўса ў храме.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Статуя Зэўса — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў