Стаўпецкі раён
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Стаўпецкі раён (Стаўбцоўскі раён) |
|
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Менская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Стоўпцы |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
| Насельніцтва (2009) | 42 007[1] |
| Шчыльнасьць | 23,42 чал./км² |
| Плошча | 1881,96[2] км² |
| Месцазнаходжаньне Стаўпецкага раёну | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +3 |
| Тэлефонны код | +375-17-17 |
| Паштовыя індэксы | 222 6хх, 222 7хх |
| Афіцыйны сайт | |
Стаўпе́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,9 тыс. км². Насельніцтва — 42 007[1] чалавек (2009). Адміністрацыйны цэнтар — места Стоўпцы.
Зьмест |
Геаграфічнае становішча [рэдагаваць]
Мяжуе з Валожынскім, Койданаўскім, Узьдзенскім, Нясьвіскім, Капыльскім раёнамі Менскай вобласьці і Карэліцкім, Наваградзкім і Іўеўскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці.
Рэльеф і карысныя выкапні [рэдагаваць]
Значную частку раёну займае Стаўпецкая раўніна, якая на паўночным захадзе пераходзіць у Верхнянёманскую нізіну, на паўночным усходзе разьмяшчаецца частка Менскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 180—200 м, максымальная 340 м (гара Дубовая каля вёскі Вірлавічы).
Клімат і расьліннасьць [рэдагаваць]
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,4 °С, ліпеня 17,7 °С. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае 635 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 190 дзён.
Лясы (44% тэрыторыі раёну) хваёвыя, яловыя, бярозавыя, чорнаалешнікавыя. На паўночным захадзе раёну частка Налібоцкай пушчы. Ляндшафтавы заказьнік дзяржаўнага значэньня «Налібоцкі» (частка).
Гідраграфія [рэдагаваць]
Галоўная рака — Нёман з прытокамі Сула і Вуса. Найбольшае возера — Кромань.
Гаспадарчая дзейнасьць [рэдагаваць]
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі і вырошчваньні буракоў. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай, паліўнай, машынабудаўнічай прамысловасьці.
Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгунка і аўтамабільная дарога Менск — Берасьце, аўтадарога Валожын — Стоўпцы, газаправоды Таржок (Расея) — Менск —Івацэвічы з адгалінаваньнямі на Стоўпцы, Новы і Стары Сьвержань, Ямал (Расея) — Заходняя Эўропа.
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Захаваліся помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва: былая вуніяцкая Сьвята-Яна-Прадцечанская царква (XVIII ст.) у в. Вішнявец, сядзібна-паркавы комплекс Брахоцкіх (XIX ст.) у в. Вялікі Двор, касьцёл Зьвеставаньня Паньне Марыі (1590) і каталіцкая капліца (XIX ст.) у в. Дзераўная, Сьвята-Георгіеўская царква (канец XIX ст. — пачатак XX ст.) у в. Залужжа, каталіцкая капліца (ХІХ ст.) у в. Куль, касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (пач. ХХ ст) у в. Налібакі, касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1588) і былая вуніяцкая Сьвята-Ўсьпенская царква (1590) і Сынагога (ХІХ ст.) у в. Новы Сьвержань, касьцёл Сьвятога Язэпа (пач. ХХ ст.) у в. Рубяжэвічы, Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква (1770) у в. Стары Сьвержань, Сядзібна-паркавы комплекс Ленскіх (XIX ст.) у в. Сула.
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
Вёска Мікалаеўшчына — радзіма беларускага дзяржаўнага дзеяча, навукоўцы, пісьменьніка Аляксандра Сянкевіча (1884—1938) і беларускага грамадзкага і палітычнага дзеяча, пісьменьніка, пэдагога Язэпа Лёсіка (1883—1940).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел [рэдагаваць]
У склад раёну ўваходзяць 200 сельскіх населеных пунктаў. Адміністрацыйна падзяляецца на 15 сельсаветаў: Аталескі, Варацішчанскі, Вішнявецкі, Залускі, Засульскі, Заямнаўскі, Літвенскі, Мікалаеўшчынскі, Навасьвержанскі, Налібацкі, Рубяжэвіцкі, Слабадзкі, Хатаўскі, Цясноўскі, Шашкоўскі.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
Літаратура [рэдагаваць]
- Столбцовский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Стаўпецкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Стаўпецкі раён на Радзіма.org
- Стаўпецкі раён (рас.) на «Глёбусе Беларусі»
- Характарыстыка раёну
|
||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||