Ствол (зброя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нарэзы ў нутры стволавага канала

Ствол (для стрэльбаў — ру́ля) — асноўная частка пальнай зброі, прызначаная для кіданьня снарада (міны, гранаты, кулі) з вызначанай пачатковай хуткасьцю і надання яму ўстойлівага палёту ў жаданым кірунку.

Ствол уяўляе сабой трубу, унутраная полая частка якой завецца каналам. Канал ствала складаецца з каморы, дзе зьмяшчаецца кідальны зарад, і вядучай часткі.

На вонкавай паверхні ствала, разьмешчанай над каморай, раней ставілася адмысловае таўро, паказвальнае на прыналежнасьць зброі той ці іншай дзяржаве (казне), таму за гэтай часткай ствала гістарычна захавалася назва казённай. Процілеглая частка ствала атрымала назву дульнай. Адпаведна кантавыя зрэзы ствала прынята зваць казённым і дульным. Адлегласьць паміж гэтымі зрэзамі завецца даўжынёй ствала, вымяранай лікам калібраў гэтага ствала або ў мілімэтрах (цалях).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ствол (зброя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў