Стольнік вялікі літоўскі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Стольнік вялікі літоўскі - пасада ў ВКЛ зь сярэдзіны 15 стагодзьдзя.
Загадваў сэрвіроўкай стала Вялікага князя літоўскагаі падачай страваў. Кіраваў падстоліямі. Пазьней выконваў намінальныя функцыі.
Польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў 1755-1764 быў стольнікам вялікім літоўскім.
Зь сярэдзіны 17 стагодзьдзя вядома пасада павятовага стольніка.
- Крыніца: Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, «Вялікае княства Літоўскае»

