Столін
| Столін | |||||
|
|||||
| Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
| Раён: | Столінскі | ||||
| Насельніцтва: | 12 315 (2011) | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1655 | ||||
| Паштовы індэкс: | 225501 | ||||
| Аўтамабільны код: | 1 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°53′ пн. ш. 26°51′ у. д. / 51.883° пн. ш. 26.85° у. д.Каардынаты: 51°53′ пн. ш. 26°51′ у. д. / 51.883° пн. ш. 26.85° у. д. | ||||
|
Столін на мапе Беларусі
Столін
|
|||||
Сто́лін — места ў Беларусі, на рацэ Гарынь. Адміністрацыйны цэнтар Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 12,4 тыс. чал. (2009). Знаходзіцца за 245 км на ўсход ад Берасьця, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь (лінія Лунінец — Сарны). Аўтамабільныя дарогі на Пінск і Давыд-Гарадок.
Зьмест |
Назва [рэдагаваць]
На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Столін» утварыўся ад славянскага паняцьця «стольны, сталічны» (гэтак часам называлі галоўную сядзібу ці галоўнае паселішча таго або іншага фэўдала)[1].
Даўняе места знаходзілася на левым беразе рэчкі Капанец, у раёне сучаснага хлебнага заводу. У перакладзе са старажытнаіндыйскай мовы гэтае слова пазначае ўзвышэньне, земляны насып. На думку некаторых дасьледнікаў, разьмяшчэньне Століна на высокім абрывістым беразе ракі, магло абумовіць паходжаньне ягонай назвы.
Таксама існуе некалькі паданьняў пра паходжаньня тапоніму «Столін»:
- Калісьці, у гэтай мясьціне існавала вялікае возера, у якім вылавілі аднойчы 100 ліноў. Адсюль і пайшла назва места — Столін.
- На рацэ Гарынь стаялі 7 мястэчак, у якіх княжыла 12 братоў. Іхнае месца збору (паседжаньні, нарады), гэта значыць стол, за якім зьбіраліся браты-княжычы, знаходзіўся на месцы сучаснага Століна, адсюль і назва[2].
Гісторыя [рэдагаваць]
Першы пісьмовы ўспамін пра Столін (сяло Стольна) зьмяшчаецца ў «Пісцовай кнізе Пінскага і Клецкага княстваў» і датуецца 1555. Цягам XVI—XVIII стст. паселішча мела статус мястэчка і ўваходзіла ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. Мясьціна знаходзілася ў валоданьні Саламярецкіх, Вішнявецкіх, Пацеяў, Солтанаў, Скірмунтаў і іншых. Тут існаваў драўляны замак.
З пачаткам Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) у верасьні 1655 казакі І. Залатарэнкі захапілі і спалілі Столін[3]. Пры вызваленьні войскамі Вялікага Княства Літоўскага Пагарыньня на подступах да мястэчка адбылася няўдалая для іх бітва. Па гэтых падзеях замак прыйшоў у заняпад[4].
У 1791 Столін зрабілася сталіцай Запінскага павету, аднак у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) мястэчка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. Новыя ўлады скасавалі Запінскі павет і панізілі статус паселішча да цэнтру воласьці Пінскага павету.
У 1816 у Століне адкрылася першая ў Беларусі школа ўзаемнага навучаньня, у якой вывучалі асновы аграноміі. У 1863 пачала дзейнічаць земская народная вучэльня. Станам на 1886 у мястэчку быў 121 двор (на 1897 — 250 двароў); дзейнічалі царква, сынагога, 4 габрэйскія малітоўныя дамы, капліца; існавалі валасная ўправа, земская народная вучэльня, конная паштовая станцыя, вінакурны і чайны заводы, карчма, 20 крамаў; насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, рыбнай лоўляй, сплавам лесу.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Столін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе атрымаў статус места. У 1922 ён зрабіўся цэнтрам павету Палескага ваяводзтва.
У 1939 Столін увайшоў у БССР, дзе у 1940 зрабіўся цэнтрам раёну Пінскай, з 1954 — Берасьцейскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 12 ліпеня 1941 да 7 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
- Места на старых здымках
Насельніцтва [рэдагаваць]

- XIX стагодзьдзе: 1867 — 1571 чал.[5]; 1897 — 3,3 тыс. чал.
- XX стагодзьдзе: 30 верасьня 1921 — 4763 чал.; 1939 — 8 тыс. чал.; ; 1959 — 5,8 тыс. чал.; 1970 — 7,1 тыс. чал.[4]; 1991 — 10,6 тыс. чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2000 — 12,5 тыс. чал.[7]; 2002 — 12,5 тыс. чал.; 2004 — 12,5 тыс. чал.; 2005 — 12,5 тыс. чал.[8]; 2006 — 12,5 тыс. чал.; 2008 — 12,5 тыс. чал.; 2009 — 12 522 чал.; 2010 — 12 341 чал.; 2011 — 12 315 чал.
Адукацыя [рэдагаваць]
У Століне працуюць гімназія, 2 сярэднія, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, школа мастацтваў, дом дзіцячай творчасьці, 4 дашкольныя ўстановы, аграрна-эканамічны каледж.
Мэдыцына [рэдагаваць]
Ахову здароўя месьцічаў забясьпечвае тэрытарыяльнае мэдычнае аб’яднаньне.
Культура [рэдагаваць]
Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, дом рамёстваў.
Аглямэрацыя [рэдагаваць]
Места Столін, вёскі Манькавічы, Белавуша і Рыбнікі прадстаўляюць сабой адну населеную аглямэрацыю ўздоўж шашы Р88 з насельніцтвам каля 19 тысяч чалавек.
Эканоміка [рэдагаваць]
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Століна |
|---|
|
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Дзейнічае Столінскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гатэлі «Гарынь».
У Століне знаходзіцца батанічны помнік прыроды дзяржаўнага значэньня — піхты каўкаскія[9].
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Вінакурня
- Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
- Ешыбот
- Могілкі габрэйскія
- Парк «Маньковічы» (1885, закладзены Радзівіламі; на паўночна-ўсходняй ускраіне места) — твор садова-паркавага мастацтва, абвешчаны батанічным помнікам прыроды дзяржаўнага значэньня
- Сынагога (1792) — адзіны помнік сынагогальной архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Беларусі
- Царква Ўшэсьця Гасподняга (1938)
Страчаная спадчына [рэдагаваць]
- Касьцёл
- Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (1823)
Галерэя [рэдагаваць]
- Краявіды Століна
-
Брукаванка-трылінка каля Століна
Месты-сябры [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 362.
- ^ История на Столинский районный исполнительный комитет
- ^ Столін // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 636.
- ^ а б Столін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 425.
- ^ Stolin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 361.
- ^ Столин // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Столін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 424.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. С. 555.
- ^ Столин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
Літаратура [рэдагаваць]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Stolin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 361.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Столін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||