Стоўпцы
| Стоўпцы | |||||
У цэнтры места |
|||||
|
|||||
| Магдэбурскае права: | 1729 | ||||
| Вобласьць: | Менская | ||||
| Раён: | Стаўпецкі | ||||
| Насельніцтва: | 15,5 тыс. (2006) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1717 | ||||
| Паштовы індэкс: | 222660 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°29′ пн. ш. 26°44′ у. д. / 53.483° пн. ш. 26.733° у. д.Каардынаты: 53°29′ пн. ш. 26°44′ у. д. / 53.483° пн. ш. 26.733° у. д. | ||||
|
Стоўпцы на мапе Беларусі
Стоўпцы
|
|||||
Сто́ўпцы — места ў Беларусі, на правым беразе ракі Нёман. Адміністрацыйны цэнтар Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 15,5 тыс. чал. (2006). Знаходзяцца за 78 км на паўднёвы захад ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Берасьце; каля магістралі Менск — Берасьце, вузел аўтамабільных дарог на Мір, Івянец, Нясьвіж, Рубяжэвічы.
Стоўпцы — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Існуе некалькі меркаваньня датычна паходжаньня тапоніму «Стоўпцы»[1][2]. Паводле аднаго зь іх назва паселішча ўтварылася ад слупоў (стаўпцоў, стаўпоў) на рацэ Нёман, з дапамогай якіх ажыцьцяўлялася праца парома. На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім зьяўляецца назвай-арыенцірам: у даўнія часы стаўпамі пазначалі дарогі празь непрыкметную мясцовасьць[3]. Згодна з паданьнем, стаўпамі пазначылі месца былога манастыра, насельнікі якога памерлі ў часе эпідэміі халеры. Існуе і такая вэрсія: Стоўпцы, ад слова «стоўпы» — невялікія вежы для манахаў — затворнікаў або «стоўпнікаў», што маглі жыць пры кляштары, заснаваным тут у 1624. Краязнаўцы таксама не адкідваюць вэрсіі пра стаўпы, што дзялілі ўладаньні Слушкаў і Радзівілаў[4].
Афіцыйнае напісаньне назвы места — Стоўбцы (рас. Столбцы).
[рэдагаваць] Гісторыя
Паводле некаторых зьвестак, Стоўпцы існавалі яшчэ ў 1511[5]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясьціна ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У пач. XVII ст. Стоўпцы знаходзіліся ў валоданьні А. Слушкі, які ў 1623 заснаваў тут касьцёл, а ў 1639 — кляштар дамініканаў.
У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) у верасьні 1655 маскоўскія захопнікі разрабавалі і спалілі Стоўпцы, зруйнавалі касьцёл. Акупанты зьнішчылі больш за палову жыхароў мястэчка[5][6]. Аднак Стоўпцы хутка аднавіліся і ў 1669 атрымалі прывілей на правядзеньне таргоў і кірмашоў. 14 сьнежня 1675 у мястэчку пад тытулам Сьв. Казімера кансэкравалі новы мураваны касьцёл.
У пач. XVIIІ ст. Стоўпцы знаходзіліся ў валоданьні С. Дэнгафа. Мястэчка пацярпела ў Вялікую Паўночную вайну (1700—1721), але зноў хутка аднавілася. У 1728 Стоўпцы перайшлі да Чартарыйскіх і зрабіліся цэнтрам графства. У гэты час тут было 144 двары, царква, касьцёл, ратуша, школа і кляштар са шпіталем, карчма, буйная рачная прыстань з 16 складамі[5]. У 1729 мястэчка атрымала Магдэбурскае права.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Стоўпцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1796 зрабіліся цэнтрам воласьці Менскага павету. У 1799 на Нёмане збудавалі мост, які злучыў мястэчка з Новым Сьвержанем і дарогамі на Нясьвіж і Мір. У 1822 адкрылася прыходзкая вучэльня.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады канфіскавалі Стоўпцы ў Чартарыйскіх у дзяржаўны скарб, а ў 1844 зачынілі кляштар дамініканаў. Станам на 1859 у мястэчку быў 301 двор, на прыстані 20 дзяржаўных і 17 прыватных складоў, на 1867 — 310 двароў. У 1860 ад Стоўпцаў у Каралявец водным шляхам вывезьлі каля мільёна пудоў іржы, пшаніцы, аўса, ячменю і інш.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) 12 траўня 1868 расейкія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл Сьв. Казімера на праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1869 з мэтаю маскалізацыі краю ў мястэчку адкрылі народную вучэльню для хлопчыкаў, у 1875 — для дзяўчынак. У 1871 за 2 км ад Стоўпцаў на Маскоўска-Берасьцейскай чыгунцы адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. У 1874 у мястэчку пачала працаваць запалкавая фабрыка. Станам на 1886 у Стоўпцах было 186 двароў, 2 царквы, сынагога, 2 юдаісцкія малітоўныя дамы, школа, 20 крамаў. На 1897 на станцыі было 8 двароў.
У 1905 у Стоўпцах адбыўся буйны страйк лесарубаў, у кастрычніку — жалобная дэманстрацыя з нагоды Курлоўскага растрэлу. У 1909 у мястэчку адкрылася меская вучэльня.
Згодна з Рыскай мірнай дамовй (1921) Стоўпцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе атрымалі статус места і зрабіліся цэнтрам гміны і павету ў Наваградзкім ваяводзтве. Станцыя Стоўпцы зрабілася прыгранічнай. 4 жніўня 1924 на мястэчка напала вялікая дывэрсійная банда. 15 ліпеня 1931 у Стоўпцах пачало дзейнічаць Беларускае таварыства дабрачыннасьці.
У 1939 Стоўпцы ўвайшлі ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 зрабіліся цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1960-я савецкія ўлады злачынна ўзарвалі помнік архітэктуры XVII ст. — касьцёл Сьвятога Казімера[7]. У 2001 Міжнародны Камітэт Міру абвясьціў Стоўпцы «Местам Міру».
- Места на старых фатаздымках
-
Касьцёл па мураўёўскай перабудове
[рэдагаваць] Насельніцтва

- XIX стагодзьдзе: 1867 — 2035 чал.[8]; 1886 — 1070 чал.[6]
- XX стагодзьдзе: 1921 — 2956 чал.; 1939 — 7,5 тыс. чал.; 1970 — 7,5 тыс. чал.; 1989 — 12,1 тыс. чал.[6]; 1991 — 14,2 тыс. чал.[9]; 2000 — 16,8 тыс. чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2006 — 15,5 тыс. чал.
[рэдагаваць] Адукацыя
У Стоўпцах працуюць 3 сярэднія, вячэрняя, пачатковая, спартовая школы, школа мастацтваў, школа-сад, дом дзіцячай і юнацкай творчасьці, 6 дашкольных установаў.
[рэдагаваць] Мэдыцына
Мэдычныя паслугі надаюць мескія лякарня і паліклініка.
[рэдагаваць] Культура
Дзейнічаюць філярмонія, дом культуры, карцінная галерэя, 2 бібліятэкі, кінатэатар.
[рэдагаваць] Забудова
Стоўпцы разьвіваліся ад Нёмана ў паўночным кірунку, паміж аўтамабільнай дарогай і чыгункай, што абумовіла складанае нерэгулярнае квартальнае плянаваньне. Гістарычны цэнтар знаходзіцца ў паўднёвай частцы места, у раёне цэнтральнага сквэру і сучаснай плошчы Леніна, пры перакрыжаваньні восевай магістралі вуліцы Ленінскай з пэрпэндыкулярнымі ёй вуліцамі Гагарына і Першамайскай. У наш час тут месьцяцца крамы і кінатэатр. Пры перасячэньні вуліцаў Ленінскай і Сацыялістычнай сфармаваўся сучасны адміністрацыйна-грамадзкі цэнтар. Гандлёвы цэнтар у паўночнай частцы, вакол прывакзальнай плошчы. Тут месьцяцца некалькі крамаў, рэстаран, гасьцініца. Новае жытловае будаўніцтва вядзецца ў двух мікрараёнах у паўночна-заходняй частцы Стоўпцаў. Мікрараёны абмяжоўвае вуліца Ленінскай, па другі бок якой знаходзіцца мескі парк.
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Стоўпцаў |
|---|
|
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Уздоўж берагоў Нёмана — зона адпачынку дзяржаўнага значэньня «Стоўпцы»[10]. У месьце дзейнічае мастацкая галерэя, у Акінчыцах — мэмарыяльная сядзіба Якуба Коласа (частка філіі Літаратурна-мэмарыяльнага музэю Якуба Коласа). Спыніцца можна ў гасьцініцы «Стоўпцы».
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Гістарычная забудова (ХІХ — пач. ХХ стст.)
- Могілкі: габрэйскія; каталіцкія, каплічка (ХІХ ст.)
- Сынагога (кан. ХІХ ст.)
- Царква Сьв. Ганны (1825; колішняя грэка-каталіцкая)
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Касьцёл Сьв. Казімера і кляштар дамініканаў (1640)
[рэдагаваць] Галерэя
- Краявіды Стоўпцаў
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Фабіян Акінчыц (1886—1943) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, рэдактар
- Канстанцін Лапко (нар. 1946) — беларускі навуковец, кандыдат хімічных навук
- Юры Сабалеўскі (1889—1957) — беларускі палітычны і нацыянальны дзяяч
- Івонка Сурвіла (Шыманец) (нар. 1936) — дзяячка беларускай эміграцыі, Старшыня Рады БНР у выгнаньні
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Стоўпцы // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
- ^ Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зьміцер Санько, Зьміцер Саўка. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. С. 24.
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 362.
- ^ Аляксандр Турко. Калі дзень нараджэння Стоўбцаў? // «Прамень» № 176—177, 14 верасьня 2011.
- ^ a b c Сяргей Галоўка. Стоўбцы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 636.
- ^ a b c d Сяргей Галоўка. Стоўбцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001..
- ^ Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 460.
- ^ Stołpce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 365.
- ^ Столбцы // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Столбцы // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
[рэдагаваць] Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Stołpce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 365—366.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Стоўпцы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Стаўпецкі раён | ||
|---|---|---|
| Горад / Места |
Стоўпцы
|
|
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | ||
|
Менская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Барысаўскі · Бярэзінскі · Валожынскі · Вялейскі · Ігуменскі (Чэрвеньскі) · Капыльскі · Клецкі · Койданаўскі (Дзяржынскі) · Крупскі · Лагойскі · Любанскі · Маладэчанскі · Менскі · Мядзельскі · Нясьвіскі · Пухавіцкі · Салігорскі · Слуцкі · Смалявіцкі · Стаўпецкі · Старадароскі · Узьдзенскі
|
|
| Гарады / Месты |
Барысаў · Бярэзань · Валожын · Вялейка · Жодзіна¹ · Заслаўе · Ігумен (Чэрвень) · Капыль · Клецак · Койданаў (Дзяржынск) · Крупкі · Лагойск · Любань · Маладэчна · Мар’іна Горка · Менск² · Мядзел · Нясьвіж · Салігорск · Слуцак · Смалявічы · Старыя Дарогі · Стоўпцы · Узда · Фаніпаль
¹ абласное падпарадкаваньне; ² рэспубліканскае падпарадкаваньне |
|
| Мястэчкі |
Бобр · Вызна (Чырвоная Слабада) · Гарадзея · Зялёны Бор · Івянец · Крывічы · Мачулішчы · Нарач · Негарэлае · Плешчаніцы · Праўдзінскі · Радашкавічы · Рудзенск · Старобін · Сьвіслач · Сьмілавічы · Урэчча · Халопенічы
|
|
| Месты і мястэчкі гістарычнай Меншчыны | |
|---|---|
|
Аколаў · Багушэвічы · Барысаў ¹ (1563) ² · Бягомель · Бярэзань Горная · Бярэзань Любашанская · Волма · Вязынь · Гайна · Гарадок · Гарадок Астрашыцкі · Гарадок Сёмкаў · Дзераўная · Докшыцы · Дукора · Заслаўе · Зэмбін · Івянец · Ігумен · Ільля · Камень · Камень Харэцкі · Койданаў (XVI ст.) · Крайск · Краснае · Лагойск · Лоша · Ляды · Маладэчна · Менск (14.03.1499) · Мікалаеўшчына (XVII ст.) · Мсьціж · Налібокі · Плешчаніцы · Пухавічы · Раванічы · Радашкавічы (1569) · Ракаў · Рубяжэвічы · Самахвалавічы · Смалявічы · Станькаў · Стоўпцы (1729) · Сьвіслач · Сьмілавічы · Узда · Хатаевічы · Холы · Хоўхла · Шацак · Шклянцы
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |