Стражнік вялікі літоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Стражнік вялікі літоўскі (па-лацінску: exeubiarum vel vigiliarum praefectus) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім, абавязкам якога было ў час знаходжаньня караля ў войску кіраваць пярэдняй стражай і загадваць каравулам у час пастояў.

Урад заснаваны ў 1635 за часамі вялікага князя Ўладзіслава Вазы. Падобныя функцыі ў дачыненьні да павятовага паспалітнага рушаньня мелі павятовыя стражнікі.

Стражнікамі вялікімі літоўскімі былі:

Міхал Юзэф Сапега
Людвік Пацей

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]