Стражы ісламскага перавароту

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сторажы ісламскага перавароту (па-пэрсыдзку: سپاه پاسداران انقلاب اسلامی‎) — «сэпахе пасдаране энгэлабэ эсламі») — узброеная служба ў Ісламскай рэспубліцы Іран. Створаная ў 1979 годзе стыхійна падчас ісламскай рэвалюцыі ў Іране з аддзелаў ісламскіх рэвалюцыйных камітэтаў, ярых прыхільніках Рухолы Мусаві Хамэйні. Прымалі чынны ўдзел у Іранска-ірацкай вайне, таксама стваралі Хэзбала. Падпарадкоўваецца Рахбару — духоўнаму лідэру Ірану. Узначальвае стражаў брыгадны генэрал Мухамад Алі Джафары, які мае свой штаб. Паводле статуту, які быў зацьверджаны ў 1982 годзе, служба стражаў дзеліцца на паветраную, плаўную, пешую часткі й на паспалітае рушэньне (басіч). Колькасьць старажоў ісламскага перавароту разам з басіч каля 10 000 000 чалавек.

Commons-logo.svg  Стражы ісламскага пераваротусховішча мультымэдыйных матэрыялаў