Страла (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Страла
Страла
Лацінская назва Sagitta
 · у родным склоне Sagittae
 · скарот Sge
Простае ўзьняцьцё 19,8333г
Схіленьне +18,66°
Квадрант NQ4
Плошча 80 кв. гр. (86-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 19
Зорак з плянэтамі 2
Зорак ярчэй за 3.00m 0
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 1
Найярчэйшая зорка γ Sge (3,51m)
Найбліжэйшая зорка Глізэ 745
(28,14 сьв. г., 8,63 пк)
Аб’екты Мэсье 1
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −70°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу жніўня.

Страла́ (па-лацінску: Sagitta, Sge) — невялікае сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба. Хоць Страла і зьяўляецца старажытным сузор’ем, але ў ім ня маецца ніводнай зоркі больш як трэцяй зорнай велічыні; гэта таксама трэцяе найдрабнейшае сузор’е (пасьля Малога Каня і Крыжа). Страла была пералічаная Пталемэем сярод 48 старажытнагрэцкіх сузор’яў, і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў. Стралу можна назіраць зь любога пункту Зямлі, апрача як за паўднёвым палярным кругам.

Страла месьціцца ў плоскасьці Млечнага Шляху і мяжуе зь Лісічкай, Гэркулесам, Арлом і Дэльфінам.

Адметнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сузор’е Страла ў начным небе.

Зоркі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніжэй пералічаныя самыя яскравыя зоркі Стралы:

  • α Стралы (традыцыйная назва «Шам») — яскравы жоўты гігант спэктральнай клясы G1 II (4,37m) за 610 сьв. гадоў ад Зямлі, які разам з β Стралы (таксама 4,37m) утварае або «пер’і» дрэўца стралы, або стралу з двума наканечнікамі, якая выкарыстоўвалася ў рымскай арміі.
  • γ Стралы — халодны гігант (M0 III, 3,47m), які разам з δ Стралы і ε Стралы ўтварае «дрэўца». Зорка палягае за 170 сьв. гадоў ад Зямлі.
  • δ Стралы — M2 II+A0 V (мяркуецца аптычнай падвойнай зоркай, але можа быць адзіночнай зоркай са складаным спэктрам), 3,82m.
  • ε Стралы — G8 III, 5,66m, кратная зорка (4 кампанэнты, кампанэнт B — аптычны).
  • η Стралы — зорка спэктральнай клясы K2 III зорнай велічыні 5,1, якая належыць да рухальнай групы Гіяды.

Аб’екты глыбокага космасу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Старажытнай Грэцыі, дзе, хутчэй за ўсё, упершыню[1] пачалі лічыць гэты кавалак неба асобным сузор’ем, яго называлі Oistos.[2] Тым ня менш, шумэрская назва сузор’я выглядае як KAK.SI.KI.[2]

Ёган Баер, які даваў зоркам абазначэньні, зоркам Стралы даваў літары зоркам ў адваротным парадку іх яскравасьці. Такім чынам, самая яскравая зорка атрымала літару γ. Такім самым чынам былі дадзеныя абазначэньні зоркам Стральца.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Rogers, J. H. Origins of the ancient constellations: II. The Mediterranean traditions (анг.) // Journal of the British Astronomical Association. — Т. 108. — № 2. — С. 88.
  2. ^ а б Star Myths 2(анг.) Katasterismoi: Greek Constellations

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Страла (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 19г 50х 00с, +18° 40′ 00″