Стратыграфія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
пласты ў Сальта (Аргентына)

Стратыграфія (па-лацінску: stratum «слой» + па-грэцку: graphō «пішу») — разьдзел гістарычнай геалёгіі, які вывучае пасьлядоўнасьць фармаваньня горных парод, іх першасныя прасторавыя ўзаемаадносіны і геалягічны ўзрост.

Стратыграфія цесна зьвязаная з палеанталёгіяй і геахраналёгіяй. У задачу канкрэтных стратыграфічных дасьледаваньняў уваходзіць стратыграфічнае разьдзяленьне геалягічных разрэзаў і вылучэньне стратыграфічных падразьдзяленьняў для асобных участкаў зямной кары (стварэньне лякальных (мясцовых) і рэгіянальных стратыграфічных схемаў), правядзеньне іх міжрэгіянальных карэляцыяў.

Для земляў Беларусі распрацаваныя і створаныя рэгіянальныя стратыграфічныя схемы плятформавага чахла і крышталічнага фундамэнта.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік. — Мн.: Нар. асвета, 1994. — 367 с. ISBN 985-03-0054-X. — С. 292—293.
  • Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік. — М.: БелЭН, 2003. — 352 с. ISBN 985-11-0262-8. — С. 281—282.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Стратыграфіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў