Страчаны рай
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Страчаны рай | |
| па-ангельску: Paradise Lost | |
| Тытульны аркуш першага выданьня (1668) | |
| Жанр: | эпічная паэма |
|---|---|
| Аўтар: | Джон Мілтан |
| Мова арыгіналу: | ангельская |
| Публікацыя: | 1667 |
Страчаны рай (па-ангельску: Paradise Lost) — эпічная паэма, напісаная ангельскім паэтам Джонам Мілтанам, упершыню апублікаваная ў 1667 годзе ў дзесяці кнігах, якія складаюцца з больш чым дзесяці тысячаў радкоў, напісаных белым вершам. Наступнае другое выданьне паэмы 1674 году зьмяшчала ўжо 12 кнігаў (на манер Энэіды Вэргілія); амаль увесь зьмест паэмы Мілтан пісаў, ужо будучы цалкам сьляпым і вымушаным дыктаваць прыдуманыя радкі.
Паэма апісвае біблейскую гісторыю грэхападзеньня чалавека: спакушэньня Адама і Евы падшым анёлам Шатанам і іхняе выгнаньне з Эдэму.