Строй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жыхары места Кобрынь. Каля 1916

Строй — назва традыцыйнага комплексу беларускага народнага адзеньня на тэрыторыі Беларусі і прылеглых краін: Польшчы, Украіны і Расеі. Строі былі сфармаваныя й існавалі ў канцы XIX — сярэдзіне XX стагодзьдзяў.

Беларускія нацыянальныя строі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускі нацыянальны касьцюм пачаў сваё фармаваньне ў часы Сярэднявечча, да XIV-XVI стагодзьдзяў займеў свае адрозныя рысы, а да XIX стагодзьдзя цалкам сфармаваўся[1][2].

На тэрыторыі Беларусі вылучаюць зоны лякальных асаблівасьцяў традыцыйнага адзеньня ў тэхніцы выкананьня, у спосабе нашэньня дэталяў вопраткі, у характары арнаманту і да т. п. Такія мясцовыя адмены касьцюму і вызначаюцца тэрмінам «строй»[3]. Пры вылучэньні асобнага строю ўлічваюць супольнасьць паўсядзённае і сьвяточнае вопраткі, верхняй адзежы, абутку, галаўных убораў і ўпрыгажэньняў. Унутры строю адрозьніваюць мужчынскі і жаночы касьцюмы.

Дасьледнікі вылучаюць болей за 30 строяў[3]. Асноўныя зь іх[4]:

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Романюк М. Ф. Белорусская народная одежда. — Мн.: 1981. — 473 с.
  • Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]