Стронга Біва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Стронга Біва (па-лацінску: Oncorhynchus masou rhodurus) — падвід рыб віду сіма (Oncorhynchus masou) сямейства ласосевых. Насяляе возера Біва ў прэфэктуры Сіга (Японія), пры гэтым дакладна вядома аб пражываньні рыбы толькі ў паўночнай частцы гэтага возера.

Стронга Біва сілкуецца плянктонам, вадзянымі насякомымі.

Зьнешні выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дарослыя асобнікі гэтай рыбы маюць даўжыню ад 40 да 50 см і масу ад 1,5 да 2,5 кг, хоць некаторыя асобіны могуць дасягаць 70 см даўжыні і масы 5 кг.

Выкарыстаньне ў кулінарыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рыба і яе ікра лічацца далікатэсам. Звычайна рыбу рыхтуюць у выглядзе сасімі, у грылі або ў вэнджаным выглядзе, а таксама ў фрыцюры.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стронга Бівасховішча мультымэдыйных матэрыялаў