Стрэлкавы пядзенік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стрэлкавы пядзенік
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпСуставаногія
КлясаВусякі
АтрадЛускакрылыя
СямействаПядзенікі
ПадсямействаLarentiinae
РодGagitodes
ВідСтрэлкавы пядзенік
Бінамінальная намэнклятура
Gagitodes sagittata

Стрэлкавы пядзенік (Gagitodes sagittata ці Perizoma sagittata) — від матылькоў сямейства Larentiinae.

Арэал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустракаецца ва Ўсходняй Азіі, у тым ліку ў Японіі, Карэі і Кітаі, а таксама ў Цэнтральнай і Паўночнай Эўропе. У Беларусі вядомы па выпадковых залётах[1].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Размах крылаў 26—34 мм. Цела матылька карычневае. Асноўны тон верху пярэдняга крыла ад чырванавата-карычневага да цёмна-карычневага са сьветлымі разводамі.[1] Лёт зь ліпеня па жнівень у залежнасьці ад мясцовасьці.

Лічынкі кормяцца расьлінамі роду Thalictrum.

Ахова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Від уключаны ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Маскоўскай вобласьці Расеі, Усходняй Фэнаскандыі (Нямеччына) і Швэцыі.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]