Студэнцкія весткі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Студэнцкія весткі» — першае беларускае эміграцыйнае студэнцкае выданьне пасьля Другой сусьветнай вайны.

Выдавалася Беларускім студэнцкім згуртаваньнем у Мюнхэне.

Пабачыла сьвет 2 нумары. Першы нумар выдадзены 26 кастрычніка 1945 у Мюнхэне. Другі нумар выйшаў у сьнежні 1945.

Часопіс заклікаў сваіх сяброў да навукі й працы ды інфармаваў аб наяўных у той час магчымасьцях студыяў.

Праз год Беларускае студэнцкае згуртаваньне перайменавала свой часопіс у «Крывіцкі Сьветач».