Стывэн Джэрард

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Стывэн Джэрард
Стывэн Джэрард
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 траўня 1980
Ўістан, Ангельшчына
Рост 183 см
Вага 83 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Лівэрпул
Нумар 8
Моладзевыя клюбы
1987—1997 Лівэрпул
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998— Лівэрпул 405 (89)
Зборныя
2000— Ангельшчына 96 (19)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
25 траўня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
24 чэрвеня 2012.

Стывэн Джордж Джэрард (па-ангельску: Steven George Gerrard; нар. 30 траўня 1980 году ва Ўістане, графства Мэрсісайд) — ангельскі футбаліст, капітан «Лівэрпуля» і віцэ-капітан зборнай Ангельшчыны. Джэрард лічыцца адным з наймацнейшых паўабаронцаў у сучасным футболе. Звычайна гуляе ў цэнтры поля, але часам выступае на пазыцыі правага паўабаронцы. У Джэрарда ёсць досьвед гульні на пазыцыях левага паўабаронцы, правага абаронцы і нават цэнтральнага нападніка. Кавалер Ордэна Брытанскай імпэрыі (са сьнежня 2007 году).

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усю сваю кар’еру Джэрард правёў на «Энфілдзе», дэбютаваў ў 1998 годзе і зацьвердзіўся ў асноўным складзе ў сэзоне 2000/2001 гадоў. У 2003 годзе ён быў абраны капітанам «Лівэрпуля». Разам з камандай ён двойчы выйграваў Кубак Англіі, Кубак УЭФА ў 2001 годзе і Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў ў 2005 годзе.

За зборную Ангельшчыны Джэрард пачаў выступаць у 2000 годзе, згуляўшы зь ёй на чэмпіянаце Эўропы 2000 і 2004 гадоў і на Чэмпіянаце сьвету 2006 году, дзе быў лепшым бамбардзірам каманды.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трафэі ў «Лівэрпулі»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асабістыя ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лепшы малады футбаліст Ангельшчыны: 2001
    • Лепшы малады гулец сэзону 2000/01 па вэрсіі Прафэсійнай футбольнай асацыяцыі
  • Самы каштоўны гулец Лігі чэмпіёнаў: 2004/05
  • Лепшы футбаліст Ангельшчыны: 2006, 2009
    • Гулец году сэзону 2005/06 па вэрсіі футбалістаў Прафэсійнай футбольнай асацыяцыі
    • Лепшы гулец сэзону 2008/09 заўзятараў Прафэсійнай футбольнай асацыяцыі
    • Лепшы гулец сэзону 2008/09 па вэрсіі Асацыяцыі футбольных журналістаў
  • Уладальнік прэміі Гулец месяца АПЛ (5 раз — больш за каго-небудзь, гэтак жа як і Ўэйн Руні):
    • Сэзон 2000/01 — сакавік
    • Сэзон 2002/03 — сакавік
    • Сэзон 2004/05 — сьнежань
    • Сэзон 2005/06 — красавік
    • Сэзон 2008/09 — сакавік
  • Чалец ордэна Брытанскай імпэрыі: 2007

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Стывэн Джэрардсховішча мультымэдыйных матэрыялаў