Стывэн Харпэр
| Стывэн Харпэр | |
| 22-і прэм’ер-міністар Канады | |
|---|---|
| 6 лютага 2006 — цяперашні час | |
| Папярэднік: | Пол Мартын |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 30 красавіка 1959 (52 гады) Таронта, Антарыё |
| Партыя: | Кансэрватыўная партыя Канады |
| Жонка: | Ларын Харпэр |
Сты́вэн Джо́зэф Ха́рпэр (па-ангельску: Stephen Joseph Harper; нарадзіўся 30 красавіка 1959, Таронта) — прэм’ер-міністар Канады з 6 лютага 2006 году, лідэр Кансэрватыўнай партыі Канады, якая перамагла на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах 23 студзеня 2006.
[рэдагаваць] Біяграфія
Стывэн Джозэф Харпэр нарадзіўся 20 красавіка 1959 году ў Таронта (правінцыя Антарыё, Канада). Скончыў унівэрсытэт г. Калгары, па спэцыяльнасьці эканаміст. Некаторы час выкладаў, быў памагатым аднаго з дэпутатаў-кансэрватараў.
У канцы 1980-х гадоў зьяўляўся адным з кіраўнікоў Рэфармісцкай партыі Канады, у 1993—1997 гг. — чальцом палаты абшчын (ніжняй палаты) парлямэнта Канады ад гэтай партыі.
У 1997 годзе быў віцэ-прэзыдэнтам, а ў 1998—2002 гг. — прэзыдэнтам Нацыянальнай грамадзянскай кааліцыі (кансэрватыўнай грамадзкай арганізацыі Канады).
У 2002 годзе Харпэр быў абраны лідэрам Канадзкага альянсу. У 2003 годзе ў выніку зьліцьця Канадзкага альянсу і Прагрэсіўна-кансэрватыўнай партыі была створаная Кансэрватыўная партыя Канады. З сакавіка 2004 году Стывэн Харпэр зьяўляецца лідэрам гэтай партыі.
З 6 лютага 2006 — прэм’ер-міністар Канады.
Жанаты з 1991 году. Мае сына і дачку. Піша кнігу па гісторыі хакея.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Стывэн Харпэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Лідэры G8 | |
|---|---|
|
|
|