Стыг Лярсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стыг Лярсан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 жніўня 1954(1954-08-15)[1][2][3][…]
Памёр 9 лістапада 2004(2004-11-09)[1][2][3][…] (50 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст, пісьменьнік, рэдактар, сцэнарыст
Гады творчасьці з 1990
Жанр крымінальны раман[d]
Мова швэдзкая мова[5]
Узнагароды
http://www.stieglarsson.se/

Стыг Лярсан (па-швэдзку: Stieg Larsson 15 жніўня 1954 — 9 лістапада 2004) — швэдзкі левы грамадзкі дзяяч, пісьменьнік і журналіст, аўтар трылёгіі «Міленіюм» пра дэтэктыва-журналіста Мікаэля Блюмквіста і дзяўчыну-хакэршу Лісбэт Саляндэр.

Стыг Лярсан стаў сусьветна вядомым аўтарам пасьля сваёй сьмерці. Ён памёр у 2004-м, а ў 2005 выйшаў раман «Мужчыны, якія ненавідзяць кабет» — першая з трох частак гэтак званай раманнай сэрыі «Millenium». Колькасьць прададзеных асобнікаў гэтага рамана даўно пераваліла за 60 мільёнаў[6].

Верш «Багі» пераклаў на беларускую мову Зьміцер Занеўскі[7].

Мастацкія кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2005 — «Män som hatar kvinnor» (па-беларуску: «Мужчыны, якія ненавідзяць кабет»),
англ. пер. Рэга Кілянда (2008): «The Girl with the Dragon Tattoo» (па-ангельску: «Дзяўчына з татуіроўкаю цмока»),
  • 2006 — «Flickan som lekte med elden» (па-беларуску: «Дзяўчына, якая гуляла з агнём»),
англ. пер. Рэга Кілянда (2009): «The Girl Who Played with Fire» (па-ангельску: «Дзяўчына, якая гуляла з агнём»),
  • 2007 — «Luftslottet som sprängdes» (па-беларуску: «Паветраны за́мак, які быў узарваны»),
англ. пер. Рэга Кілянда (2009): «The Girl Who Kicked the Hornets' Nest» (па-ангельску: «Дзяўчына, якая разварушыла асінае гняздо»),

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Stieg Larsson // filmportal.de — 2005.
  2. ^ а б Stieg Larsson // BD Gest' (фр.)
  3. ^ а б Stieg Larsson // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #131563955 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ CONOR.SI
  6. ^ Ян Максімюк пра пяць крутых дэтэктываў Радыё Свабода
  7. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.