Стыг Лярсан
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Стыг Лярсан (па-швэдзку: Stieg Larsson 15 жніўня 1954 — 9 лістапада 2004) — швэдзкі левы грамадзкі дзяяч, пісьменьнік і журналіст, аўтар трылёгіі «Міленіюм» пра дэтэктыва-журналіста Мікаэля Блюмквіста і дзяўчыну-хакэршу Лісбэт Саляндэр.
Стыг Лярсан стаў сусьветна вядомым аўтарам пасьля сваёй сьмерці. Ён памёр у 2004-м, а ў 2005 выйшаў раман «Мужчыны, якія ненавідзяць кабет» — першая з трох частак гэтак званай раманнай сэрыі «Millenium». Колькасьць прададзеных асобнікаў гэтага рамана даўно пераваліла за 60 мільёнаў[1].
Мастацкія кнігі [рэдагаваць]
- 2005 — «Män som hatar kvinnor» (па-беларуску: «Мужчыны, якія ненавідзяць кабет»),
- англ. пер. Рэга Кілянда (2008): «The Girl with the Dragon Tattoo» (па-ангельску: «Дзяўчына з татуіроўкаю цмока»),
- 2006 — «Flickan som lekte med elden» (па-беларуску: «Дзяўчына, якая гуляла з агнём»),
- англ. пер. Рэга Кілянда (2009): «The Girl Who Played with Fire» (па-ангельску: «Дзяўчына, якая гуляла з агнём»),
- 2007 — «Luftslottet som sprängdes» (па-беларуску: «Паветраны за́мак, які быў узарваны»),
- англ. пер. Рэга Кілянда (2009): «The Girl Who Kicked the Hornets' Nest» (па-ангельску: «Дзяўчына, якая разварушыла асінае гняздо»),
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |