Стыліян Петраў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Стыліян Петраў
Стыліян Петраў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 ліпеня 1979 (35 гадоў)
Мантана, Баўгарыя
Рост 180 см
Пазыцыя паўабаронца
Моладзевыя клюбы
19951997 ПФК Мантана
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1997—1999
1999—2006
2006—2013
ЦСКА Сафія
Сэлтык Глазга
Астан Віла
43 (6)
228 (55)
186 (9)
Зборныя
1998—2012 Баўгарыя 106 (8)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Стыліян Петраў (па-баўгарску: Стилиян Петров; нарадзіўся 5 ліпеня 1979, Мантана, Баўгарыя) — былы баўгарскі футбаліст і чалец нацыянальнай зборнай Баўгарыі. На працягу сямі гадоў выступаў за шатляндзкі «Сэлтык» і быў капітанам гэтага клюбу. На чэміпіянаце Эўропы ў 2004 годзе зьяўляўся капітанам зборнай, дзе быў выдалены ў гульне супраць Даніі. У 2003 годзе быў абарны як лепшы гулец Баўгарыі. У 2000, 2001, 2005 і 2009 гадох быў абраны як другі па значнасьці гулец Баўгарыі і, двойчы, ў 2002 і 2006 гадох — як трэці.

30 сакавіка 2012 году стала вядома, што ў Стыліяна выяўлена захворваньне на леўкоз крыві.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў кар’еру ў родным горадзе Мантана, дзе гуляў за мясцовую каманду. У 1997 перайшоў у сафійскі ЦСКА, зь якім перамог у Кубку Баўгарыі ў 1999 годзе і ў тым жа годзе зьехаў у Шатляндыю, дзе пачаў гуляць за «Сэлтык». З гэтым клюбам Стыліян дабіўся сур’ёзнага посьпеху, не аднойчы становячыся чэмпіёнам краіны, уладальнікам кубка Шатляндыі й кубка Лігі. У 2003 гадзе прыняў удзел у фінале Кубка УЭФА, у якім «Сэлтык» у дадатковы час саступіў «Порту».

У красавіку 2006 году Петраў, які на той час ужо быў капітанам клюбу, у пісьмовай форме запытаў у кіраўніцтва трансфэр у «Астан Вілу», які трэнэрамаў былы настаўнік «Сэлтыку» Мартын О’Ніл, але Стыліяну было адмоўлена. 30 жніўня 2006 году бірмінггэмскі клюб усё ж такі выкупіў баўгарца за 6,5 мільёнаў фунтаў з магчымай дадатковай аплатай у 1,5 мільёны. Петраў падпісаў з клюбам дамову на 4 гады. Нягледзячы на тое, што Стыліян рэгулярна зьяўляецца ў складзе «Астан Вілы», ён не дэманструе той бліскучай гульні, якуя паказваў калі быў футбалістам «Сэлтыку».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у зборнай 23 сьнежня 1998 у таварыскай сустрэчы са зборнай Марока. Матч які праходзіў ў Агадыры (Марока) скончыўся паразай для баўгарскіх футбалістаў зь лікам 4:1. Забіў свой першы гол за каманду ў таксама таварыскай сустрэчы са зборнай Беларусі 29 сакавіка 2000 году з аналягічным лікам 4:1, але ўжо на карысьць баўгарцаў. У кастрычніку 2006 году, зьяўляючыся капітанам, адмовіўся гуляць за зборную, пакуль яе трэнэруе Хрыста Стоічкаў, але 20 сакавіка 2007 зноўку вярнуўся у каманду.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ажанаты з Паўлінай Петравай. Мае двух сыноў — Стыліян-малодшы й Крыстыян.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ЦСКА Сафія:

Сэлтык:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Стыліян Петраўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў